Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
манарху ў час вайсковых дзеянняў (пасада вялікага харунжага вядома з XVI ст., па іншых звестках - з XV ст.). 2. Асоба, якая кіравала арганізацыяй баярскага і шляхецкага апалчэння ў Вялікім княстве Літоўскім; камандзір харугвы. [Князь:] - Падымай кош. Паноў-раду, ваяводу, харужых да мяне (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 67). Важары і харужыя падбадзёрвалі сваіх вояў і вялі іх за сабой (там жа, 72). Тут пасольства сустрэў харунжы полацкі Алесь Пятух (там жа, 143). Відаць, гэта былі падскарбій Хведка Храбтовіч, стольнік Марцін Храбтовіч.. жамойцкі харужы Ян Выдра (там жа, 101). 3. Камандзір харугвы ў сярэдневяковай Польшчы. 4. У Запарожскай Сечы — вайсковая пасада (вайсковы генеральны харунжы, палкавыя і соценныя харунжыя, якія ўваходзілі ў склад старшыны). 5. Першапачаткова ў казацкіх войсках рускай арміі - сцяганосец, пазней - малодшы афіцэрскі чын, што адпавядаў чыну падпаручніка ў пяхоце, карнета ў кавалерыі. Харчэўня ж. Сталовая, закусачная; шынок з таннымі і простымі стравамі. У мястэчку Ліда на некалькі хвілін зайшла ў харчэўню, каб папалуднаваць, а пасля наняла рамізніка і паехала далей (П. Галавач ТСБМ, V, 182). Хатнік м. Культурна-асветніцкі работнік на вёсцы, загадчык хатычытальні. Работа хатнікаў — справа цяжкая, але высакародная і захапляючая. Гэта - праца для душы («Беларусь» - ТСБМ, V, 183). Хвальбоны мн. Фальбоны. У валасах яе русых — пучок размарыну, У кабацік прыгожы прыбрана з мусліну, А спаднічка ў яе - скрозь карункі, хвальбоны - Грубым золатам ткана па полі зялёным (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 321). Верцяць дзевак, бы круцёлак, На паветры іх нясуць, Сцены, прыпек і пяколак Іх хвальбонамі мятуць (Я. Колас. Сымон Музыка - 36. тв. у 12 т., VI, 383). Хвілёвы [польск.], прым. Хвілінны. [Януш]: (убок, балесна) Страшна бог караць умее Хвілёвы блуд! (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 43). Хвіля ж. Хвіліна. [Кароль]: яна [Юлія] абдаруе мяне хвілямі, за якія паўжыцця свайго аддаў бы! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 65). Хворма м. Форма. У другім пакоі, за вялікім сталом, заваленым паперамі, стаяў чалавек у вайсковай хворме з малінавымі пятліцамі на мундуры (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 131). Хворменны, прым. Форменны. На галаве хлапца хворменны картуз (М. Цэлеш. Цётка Магда - ХБ, 175). Хвэльчар м. Фельчар. Яна-ж сама працавала ў бальніцы за хвэльчара (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 77). I 8а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶