Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ронгі сунуліся Гаронім Дзежка і Язэп Чупрына. I таму і другому хацелася несці харонгу (Я. Колас. Адгукнуўся - 36. тв. у 12 т., IV, 121). 2. Баявы сцяг войска. А вецер калыша харугвы палкоў ды чэша бароды маскоўскіх паслоў (А. Вялюгін - ТСБМ, V, 181). Завыў, загалёкаў, загаласіў натоўп, схіліліся ў нізкім паклоне баяры, цяжка затрапяталі харугвы — каляровыя і белыя, а таксама бела-чырвона-белыя з коннікам, што высока ўздымаў меч (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 60). Як сам Пярун з ягонымі вогненнымі маланкамі, так секануў ён бліскучым мячом крыжакоў, якія падабраліся пад харугву (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 435-436). Н вобразн. Начамі, калі незлічонай колькасцю жоўтых харугваў трапятала за вокнамі ліспюта, яна [Жывена] думала пра сваё жыццё і пра свет, у які прышила, каб нешта перамяніць у ім, перамяніўшыся сама (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 309). 3. Арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка рыцарскага войска ў сярэдневяковых Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы; вайсковая сіла да тысячы ці болей воінаў. -1 з вялікай сілаю ідзе? — 3 харугвай: Данілавы полаўцы, яцвягі, Выкінтавы воі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 226). 3 ваўкавыскай харугві загінуў там кожны дзесяты (А. Карпюк. Белая дама - БД, 370). Але мала, што княства беднае людзьмі, няпроста сярэднюю харугву склікаць, дык адаслалі і самога князя Сямёна прэч з вачэй у Вялікі Ноўгарад, намеснікам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 151). Вунь Рамбольд вырашыў вылучыцца, павёў харугву на прусакоў, два замкі спалілі, рыцараў пасеклі — і неўгадаў (там жа, 153). Адправіліся харугвы правай рукі, пачалі цясніць татараў (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 80). 4. У XVI ст. у шляхецкай кавалерыі - назва роты (звычайна складалася са 100-200 чалавек на чале з ротмістрам). 5. У XVI—XVII стст. - пяхотныя роты польскага і венгерскага тыпу. 6. Частка коннага казацкага войска з харугвай (сцягам). Харугоўнік м. Сцяганосец. I ў харугоўніка Матвея Суботку ўдарылі жалезныя стрэлы, і ён выпусціў з рук харугву (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 323). Харунжы і харужы [польск. chorQzy ад chorQgiew - сцяг] м. 1. Сцяганосец. Неўзабаве з'явіўся Ваўковіч, прынёс харугву, гукнуў: «Хто харунжым пойдзе?» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 354). Стаяць харунжым, вядома, гонар, але затое ў бітве і цэляць найперш у яго, каб зваліць сцяг, асляпіць полк, і самога імкнуцца пасекчы, ведаючы, што харугву трымае вопытны рыцар (там жа). // Асоба пры ўрадзе Вялікага княства Літоўскага, абавязкам якой было нашэнне велікакняжацкай харугвы ў час вялікіх цырымоній і знаходжанне з ёю пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся, прышйла
2 👁
 ◀  / 658  ▶