Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 420)...маскавіты трымаюцца золатаардынцаў, цікуюць адзін за адным. хто з іх найболей спадабаецца ханам дымурзам, атрымаеярлык на княжанне (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 586). Хрыстос глядзеў на грузлага хана, на ястрабіныя яго вочы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 257). Ханскі, прым. Які мае адносіны да хана, належыць яму. [Яраслаўна:] - Чаму імчыш [вецер] ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім ды на вояў мужа майго? (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 245). Ханства н. Дзяржава, якой кіраваў хан. Бо і над тымі [людзьмі] быў свой Лотр, і патрэба штодзённа даводзіць, што ты адданы ханству і яму (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 265). Ханша ж. Жонка хана. Колькі высілкаў было зроблена, каб заваяваць ярлык на вялікае княжанне маскоўскае, колькі князёў рускіх поўзалі на каленях не толькі перад самім Мамаем, але і перад тоўстай, непрыступна-ганарлівай ханшай Тайдулой! (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 601-602). — Як табе спалася, Агюль? - лагодным голасам спытаў хан. — Дрэнна, — адказала ханша (Л. Дайнека. След ваўкалака СВ, 177). Харалуга ж. Меч. [Вячка:] - Усе ведаюць мужнасць тваіх вояў, сілу тваіх харалугаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 62). Харобры, прым. (паэт.). Храбры. Выпушчаў [Баян] дзесяць сокалаў радам Ды на белае лебедзяў стада, А якая з іх сокалу ўпала, Тая першая славу пяяла Ці старому тады Яраславу, Ці харобраму князю Мсціславу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 248-249). Перагарадзілі поле Шатанята клікам, А харобрыя русіны - Шчытамі і пікай (там жа, 256). На мне яшчэ з дзяцінства заўсёды, калі выходзіў на людзі, матлялася нітка з нанізанымі ікламі тыгра — іх калісьці павесіў на маю шыю Гедзімін з пажаданнем, каб я быў харобрым (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 415). Пакуль усе стаялі, чакаючы поклічу князя, самая харобрая, Апфія, зноўку падкацілася пад дзверы, прыадчыніла ix (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 41). Харугва, харугвя, хоругвя, харонга [польск. chorQgiew — ад манг. оронго - знак, сцяг] ж. 1. Царкоўны сцяг, часцей палотнішча на доўгім дрэўку з вобразамі святых. За пяць вёрст ад горада даўжэзны поезд князёўны сустракаў вялікі натоўп з праваслаўнымі іконамі і харугвамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 24). Сцяг чырвоны, харугвя белая, чырвоны бунчук, сярэбраная дзіда - Святаслаўлічу Храбраму! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 237). Паміж вазамі Папы з крапіламі пайшлі, За імі хоругві неслі, Як бы на той вялікдзень самы (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 441). Лукаш убачыў, як да адной ха18а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶