панскі супакой, сапсула гармонію балю (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 102). Але ж то нейкія вахмістрыні, халопкі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 41). Княгіня Рапалоўская пакрыўдзілася, што князёўна аддала перавагу служанкам сваім, халопкам (там жа, 16). Д Служанкі-халопкг...неяк ён [канцлер] мякка выказаў неўхвалу сваю адносінам вялікай княгіні са служанкамі-халопкамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 65). Халопскі, прым. Які мае адносіны да халопа. I можна думаць, што весялела на сэрцы княгіні Вольгі, калі назірала яна, як дачка князя Мала выконвае халопскую службу (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 9). Халупнік м. Незаможны селянін, бядняк... дзеці незаможнікаў халупнікаў і былых дваравых — атрымлівалі яе [Альбіны] старую ці нелюбімую вопратку (М. Віж. Лабірынт - Л, 146). Хам [ад імя Хама, сына Ноя, які, паводле біблейскага сказання, быў пракляты бацькам за непашану] м. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна (у мове паноў). Уваходзіць перапалоханы галоўны аканом. У руках яго папера. - Ясны пане! Якую агідную паперу падалі пану гэтыя хамы з Выганаў і з Высокага! (Я. Колас - ТСБМ, V, 175). Эх, дзяцюк, хамаўнук, Сын бяды і працы, Чаго прэш, як сляпы, У панскія палацы? (Я. Купала - ТСБМ, V, 175). Хамскі, прым. Які мае адносіны да хама. Усюды бог гасціў 3 сваёю ласкаю, Толькі крыў, мінуў Ніву хамскую (Я. Купала - ТСБМ, V, 175). [Міхась:] - I зараз, пэўна, [Гэлена Мнішак] хамскі дух парфумай выкурвае, каб не пахла хамаму яе панскіх пакоях (М. Машара — ТСБМ, V, 175). To дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў — хопіць вышэй галавы, каб раздушыць хамскае войска (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). Хан м. Асоба, якая мела тытул феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў у сярэднія вякі. Алег і Святаслаў завалакліся цямрыцай і ў моры яны патанулі, і гордасць хану дадалі вялікай (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 241). [Цар маскоўскі:] — Свой Крым, а з ім і ханаў і мулаў Бяры сабе, крымскі татарын, - Мне жмора пакінеш агулам Iўсе санаторыі дарам (Я. Купала. Царскія дары - 36. тв., IV, 140). На ўсіх застоллях хан сядзеў з правай рукі князя Вітаўта (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 222). Што ты кажаш, Агюль? — спалохаўся, адразу як бы змізарнеў стары хан (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 177). Ягоная [Гедзіміна] гульня [у варцобы] уключала ў сябе велізарныя прасторы і агромністыя войскі некалькіх дзяржаў, а сягала яна і далёка на поўдзень, да папскага двара, і на ўсход, да ханаў Залатой Арды, і на захад, да Рыгі і далей
1 👁