Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Халендзія і хеландзія ж. Цяжкае грузавое судна... моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія грузавыя лодзіі — кумварыі, цяжкія баявыя караблі - драмоны, усіі, памфілы. А болый лёгкія стругі і халендзіі калоцяцца намесцы, гатовыя ўзляцець разам з цёмнымі, халодныміхвалямі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 208). Кажуць, што якраз у такія месяцы разбіваецца аб скалы альбо тоне ў высокіх шалёных хвалях найболыішя колькасць хеландзій (там жа — АД, 189). Халіф і каліф [ад араб. chalifa - спадчыннік, наступнік] м. Вярхоўны правіцель у шэрагу краін мусульманскага Усходу, які аб'ядноўваў у сваіх руках духоўную і свецкую ўладу...слава ім [манголам], што ужо ўзялі Багдад і забілі халіфа (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 142). 0 Каліф на час - чалавек, які займеў уладу на кароткі тэрмін. На славу працуюць любімыя браты нашы - партызаны. Звярыны жах пасялілі яны ў тупыя чарапы нямецкіх каліфаў на час (М. Лынькоў. Блізка вясна Беларусі - ЭСФ, 183). Халіфат (каліфат) м. 1. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф. Выходзіла сапраўды, што ў халіфаце, які, як ненасытны звер, глытаў усе нявольніцкія партыі жанчын і патрабаваў яшчэ, цяпер не для папаўнення гарэмаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 142). 2. Сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай. Халоп м. 1. У Старажытнай Русі - падняволеная асоба, па становішчы блізкая да раба; у XII-XVIII стст. - асабіста залежная ад феадала асоба. У найбольш цяжкім становішчы знаходзілася «чэлядзь нявольная» - халопы, якія з'яўляліся ўласнасцю феадала (М. Алексютовіч ТСБМ, V, 173). Быў гэты Саўка халоп шляхціца Галынскага (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 195). [Жрэц:] - За [забойства] знатнага, такога, як ты [Гердзень], - [плацяць] пятнаццаць грыўнаў. А за простага халопа - паўгрыўны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 361). He крыўдзілі людзі пасадніка і сябе, так шпіо бывала, што забіралі ў халопыўсю сям'ю, якая немагла выплаціць прызначаных кунаў і пенязяў (там жа, 468). Пасярэдзіне пакоя.. халопы паставілі разьбяны стол (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 5). // Форма звароту да такой асобы. [Гіль:]— А ты, халоп, сумняваешся, што князь Альгерд — найлепшы ў свеце вялікі князь, да якога ідуць майстры з усяго ceemy? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 567). 2. Прыгонны селянін. Халопка ж. Жанчына-сялянка, нявольніца. Пан не шкадаваў гайдука Макара, але ён злаваўся на тое, што нейкая халопка парушыла яго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўваў, зяўляліся, сямю
1 👁
 ◀  / 658  ▶