Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
X Хабіс м. Печаны выраб з мукі. Сама [Фаціма] прыгатавала каву і паставіла на столік міндалавыя зярняты, арахіс, фаянсавае блюда з хабісам - сумессю салодкага пячэння (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 186). Хадакі мн. Лапці. [Навум] (спявае): Адзін оўцы пасе, А той хадакі пляце, Трэці й сядзіць на камені, Дзяржыць дуду на рамені (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія - Тв., 46). Кажух накінуўшы на плечы, Ен абувае хадакі, Нібыта ладзіцца ў дарогу 3 свае халупкі і сяла (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 55). He трымаўся [у куфры] і абутак: скураныя «пасталы» («хадакі», «поршні») з цэлага куска скуры або рознакаляровых яе палосак, плеценых у шашачкі, лапці (дарэчы вельмі зручныя ў гразь ці балотны сенакос: вада не затрымліваецца, лёгка назе, практычна нічога не каштуюць), чаравічкі («храмавы абутак», бо надзявалі хіба толькі ў адну царкву), боты (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 31). Н Пра сялян. — Вашамосць, гэтыя... хадакі са Шчучынскага наваколля просяць падатак збавіць (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 65). Хаджай і хаджан м. Прахожы. I калі часам хтось насьцярожна штырхануў яго [сабаку] нагой, дык Джэк навет ня бурчэў, а толькі сур'ёзна й зьняважліва паглядаў на недалікатнага хаджая (А. Галіна. Сэм і Джэк - К, № 5-6, 69). Раман маўчаў, а студэнтка думала, што ён пачуцьцёва слухае яе й ня горнецца болыа наважна да яе толькі таму, што сароміцца хаджанаў (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 44). Хазары мн., адз. хазар, м. Качавы цюркамоўны народ, які з'явіўся ва Усходняй Еўропе ў IV ст. (у сярэдзіне VII ст. хазары стварылі Хазарскі каганат). Колькі народаў прайшло, пракацілася па гэтым стэпе! Скіфы, хазары, угры, торкі, печанегі... (Л. Дайнека. След ваўкалакаМКВ, 489). Гэта ён [Святаслаў] прайшоў да Каспійскага мора, разбіў хазараў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 9). / у параўн. Вузкавокі караім, падобны адначасова на дзікага хазара і на вялікага равіна Якава Леві, лаяўся з гарбаносым яўрэем (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 265). Хакан (каган) м. Так называлі на Усходзе князёў. - Хай жонка хакана хутчэй выздараўлівае (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 32). Халадайка ж. 1. Род кароткага мужчынскага армяка. Ён [рыбак] быў у чорнай аксамітнай ярмолцы, у шабасовай халадайцы, з шапкай у руцэ (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 90). 2. Від жаночага адзення: шугай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся, сурёзна
1 👁
 ◀  / 658  ▶