Фурман [ням. Fuhrmann} і (разм.) хурман м. Чалавек, які кіраваў коньмі ў запрэжцы; вазак. Звіняць званочкі. Спявае на козлах фурман (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 110). Мінута. Ўжо стрымаў ён [Машэка] коні, Як сноп, зваліўся ўжо фурман. Ўжо булавой у дзверы звоне, 3 карэты скочыў к яму пан (Я. Купала. Магіла льва 36. тв., V, 110). Трухкоча брычка па дарозе, - Сам Разымолюм за фурмана (Я. Купала. Па Даўгінаўскім гасцінцы - 36. тв., IV, 133). Ён жа [крыжак] уладкаваўся ў фурманку, каб сцерагчы палоннікаў, а Бруна сеў за фурмана (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 114)...і хаця фурман бурчаў, што ён надта стомлены, загадала яму Жывена збіраццаў дарогу (там жа, 301). Фурманы гікалі, свісталі, падбодрывалірысакоў, стаеннікаўрозных масцей крыкамі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 105). -Вунь і замак, бачыш? вежы! - Пугаўём махнуў хурман (Я. Колас. Сымон Музыка-СМ, 124). Фурманшчык м. Тое, што фурман. [Чалавек].. нагледзеў сялянскую фурманку і паехаў. Ён быў у кажушку і здавалася, што гэта таксама малады фурманшчык (К. Чорны - ТСБМ, V, 161). Фуртавіна ж. Неспакой, бура. - Вялікая фуртавіна ў Літве. Рэжуцца між сабой кунігасы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 125). Футурал [польск.] м. Футарал (футляр), кабура. Мундур ягоны ў гэты час як-бы няўзнак расхінуўся, і я ўбачыў пад ім футурал ад браўнінга (М. Цэлеш. Ападкі - ХБ, 115). Футурызм м. Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку XX ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну. Патрабуючы «рэвалюцыі ў мастацтве»,.. прыхільнікі Пралеткульту былі гатовы ўзяць на ўзораенне фармалызамастацкія прыёмы спачатку футурызму, а затым імажынізму («Полымя» - ТСБМ, V, 162). Фэлер [польск.] м. Недахоп, загана, хіба. Пан Міханевіч мае прывычку, ці нейкі фэлер фізічны, паўтараць канцы слоў (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 24). Фюрэр [ням.] м. Правадыр; у фашысцкай Германіі - кіраўнік нацыянал-сацыялістаў (Гітлер). Брыдзе, паўзе ў крыві людское па калена Народамі пракляты, гнусны зарубежнік; He шакал ён, не гадзіна і не гіена, —Ён — Гітлер, фюрэр прускі, трупаед, грабежнік (Я. Купала. Грабежнік - 36. тв., IV, 386). I дзевяць было іх скатоў, людаедаў, прыслужнікаў фэрэра, дзвевяць сабак (Я. Купала. Дзевяць асінавых колляў — 36. тв„ IV
Дадатковыя словы
разымблюм, ўзбраенне
2 👁