Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
раюць, - што абразы — папоўскія цацкі, нічога не памагае (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 160). [Вярыга:] - Заходжу я туды і паважна так кажу: «Фунт кілбасных абрэзкаў для майго сабакі» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 133). Узялі будынак абвахты, спаліўшы з надветранага боку пуд і чатыры фунты серы (там жа, I, 289). О вы, што век цэлы адзеты і сыты,.. Ці вёз з вас каторы да места дроў воз На фунпі які крупаў, на фунт які солі? (Я. Купала. Град - 36. тв., I, 357). У катомцы на плячах нясе [Ганна] булку хлеба I сала фунт служкі за труд — каляда (Я. Купала. Зімою - 36. тв., У, 10). Упусціш жніво, спознішся з капаннем бульбы. He атрымаеш свой месячны правіянт на сям'ю: сорак фунтаў мукі, два пуды жыта (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 16). Барыс даставіў у кантору тры фунпіы масла (Я. Колас - Ск., 116). «Вось рукапіс, прашу не паскупіцца, Дык за рублёў паўсотні можам старгавацца». «Ой вэй!.. Я нават за яго не дам і дваццаць! He важыць фунта ён, якой жа варт ён платы?» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты - Тв., 261). // Аптэкарская вага, роўная 12 аптэкарскім унцыям ці 0,35832336 кг (аптэкарская вага, роўная 0,37324177 кг, выкарыстоўваецца па сённяшні дзень у сістэме англійскіх мер). 2. Адзінка вымярэння ціску (газу, пары). 0 He фунт ізюму - не дробязь, не пусцяковіна; справа сур'ёзная. А вы што робіце? - Што я раблю? Ого-го! Важную дзяржаўную справу, пане мой! Сталыпінскія хутарочкі... Гэта не фунт ізюму... (М. Гарэцкі. Меланхолік - ЭСФ, 265). (Ведаць, знаць, пазнаць) пачым фунт ліха — ведаць, якія бываюць цяжкасці, выпрабаванні ў жыцці. Сама Аўдоля хапіла гора нямала, ведае, пачым фунгп ліха (К. Крапіва. Мядзведзічы — ЭСФ, 298—299). «Ведай, гад, пачым фунт ліха У цара Расіі» (Я. Колас. Як і калісь - 36. тв. у 12 т., I, 327). (Паказаць) пачым фунт (сушанага) ліха каму - жорстка пакараць, правучыць каго-н., каб непавадна было. Ну, даведацца б мне толькі, хто гэта зрабіў! Я яму паказаў бы пачым фунт ліха! (Я. Васілёнак. Сартавальная горка - ЭСФ, 288). Няхай толькі сунуцца паны: пакажуць нашы малойцы, пачым фунт сушанага ліха (Я. Колас. Адшчапенец - 36. тв. у 12 т., VII, 138). Фунцік м. Памянш. да фунт. 0 Пачым фунцік ліха - цяжкія выпрабаванні, гора. Эх-ці!.. Дома баба He прапусце ціха; Ну, мы ёй пакажам, пачым фунцік ліха! (Я. Купала. 3 кірмашу - 36. тв., II, 132). Фуражыр [фр. fourrageur] м. Ваеннаслужачы, які прызначаўся для нарыхтоўкі фуражу. [Цётка:] - Потым лавілі ды білі гэтых.. як бо іх? ... марадзёраў? Фуражыраў? Ну, усё адно (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзная, сямю
1 👁
 ◀  / 658  ▶