Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Фрызура ж. Прычоска, завітыя валасы. Яна такая самая - і фрызура. і белая сукенка з лёгкай палярынаю... (У. Арлоў. Сны імператара-ПМЛ, 221). Фрызы мн. Германскае племя, якое пражывала на сённяшняй тэрыторыі Нідэрландаў і заходненямецкіх зямель. Альберт збірае велізарнае войска для паходу на Кукейнос, што апрача тэўтонаў у тым войску ёсць фрызы і свеі, датчане і бургундцы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 273). Фрэгат [ад фр. fregate і іт. fregata] м. 1. У парусным ваенным флоце XVII - першай палове XIX ст. - драўляны трохмачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Лімені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр I будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры (В. Карамазаў-ТСБМ, V, 456). 2. У Другую Сусветную вайну - баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Фрэнч [ад уласн. імя] м. Ваенная куртка ў талію з чатырма накладнымі карманамі і хлясцікам ззаду. Шырокія плечы.. [начальніка] аблягаў фрэнч ахоўнага колеру, абцягнуты шырокім раменным поясам (К. Чарнышэвіч - ТСБМ, V, 157). На.. [Купалу] была белая сарочка, .. адкрыты суконны фрэнч з чатырма нашытымі зверху кішэнямі (Я. Рамановіч - ТСБМ, V, 157). Фузія і фузэя [польск./гц/а, ад fusil- стрэльба] ж. Старадаўняя крамянёвая гладкаствольная стрэльба. [Кандрат:] - Аж раптам з лесу — шусь чалавек. У кажусе касмылямі наверх, сам зарослы. У руцэ мядзведжая фузія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 8). Адзіны паляўнічы вёскі Шчупак Лабудовіч.. зрабіў быў засаду, але мядзведзь нечакана зайшоў амаль яму ў спіну і раўнуў так, што Шчупак кінуў фузію і бег аж да вёскі (там жа, 197). Мог-бы й ты набыць новую фузэю... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай — ХБ, 5). Фунт [ст.-бел. фунть', ням. Pfund ад лац. pondus — вага, гіра, цяжар] м. 1. Старажытная адзінка масы (вагі) у тагачасных Беларусі і Расіі: у Вялікім княстве Літоўскім мянялася ад 360 да 450 г, з 1766 г. адпавядала 374,8282 г; у Расіі была роўная 0,40951241 кг (выкарыстоўвалася да 1924 г. пры ўзважванні воску, мёду, цукру і інш.). Насечкі на пруце зроблены па старой сістэме — на фунты. Два з палавінай фунты роўны кілаграму (X. Жычка — ТСБМ, V, 160). А вось яшчэ адно шчодрае ахвяраванне вызваліцелям: рэшата яек і тры фунты масла (У Арлоў. Сны імператара - МКГ, 115). Усё красамоўства Міхалкі аб тым, што паны абманваюць народ, шпю апошні фунт збожжа забі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ігціа
3 👁
 ◀  / 658  ▶