Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Франкі [лац. Franci, ням. Franken] мн. Група заходнегерманскіх плямёнаў, аб'яднаных у племянны саюз, які ўпершыню згадваецца ў сярэдзіне III ст...на пачатку 1253 года кароль франкаў Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-татарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52/ «А дзе ваш замак?» — пыталася Жывена, і Бруна, ізноў адмаўчаўшыся, урэшце працадзіў, што на мяжы з франкамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 115). Франкскі, прым. Які мае адносіны да франкаў. Яны [рыцары] яшчэ нібыпіа строга прытрымліваліся сваіх франкскіх альбо нямецкіх парадкаў: так, зямля, ленны рыцарскі надзел пераходзілі па спадчынным праве толькі старэйшаму сыну, у той час як у знатных грэкаў архантапулаў — зямля перадавалася пароўну дочкам і сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 181). Францысканскі, прым. Які мае адносіны да францысканцаў. Побач з ім сядзеў у крэсле румяны чалавек у белым францысканскім плашчы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 124). Вочы ў чалавека былі цёмныя і мяккія. Гэта быў былы прыёр маленькага францысканскага кляштара брат Альбін з Арэхвы (там жа). Францысканцы мн., адз. францысканец, м. Жабрацкі каталіцкі ордэн, які дзейнічаў на тэрыторыях Беларусі, Літвы і Польшчы (на тэрыторыі Беларусі францысканцы асабліва актыўна дзейнічалі ў XVII ст.; пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. большасць іх канвентаў былі скасаваны, пасля паўстання 1863-1864 гг. заставаўся адзін канвент у Гродне да сярэдзіны 1940-х гадоў; у цяперашні час францысканцы - адзін з самых уплывовых ордэнаў у Італіі, Іспаніі, Францыі, США, Канадзе, Турцыі, Бразіліі і іншых краінах); члены гэтага ордэна. Паспрабавала [Алена] забраць скарбы сваезманастыра францысканцаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 179). Had Гародняй білі званы. Глуха бухаў дамініканскі касцёл, пагражаў бернардынскі, надрываліся званы Каложы і манастыра Барыса і Глеба, трывожна гудзелі святая Fauna і набрамная Зафея, стагналі званы францысканцаў (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 50). Францысканец сапраўды спалохаўся (там жа, 394). А Манахі-францысканцы: Я помніў тыя пасланні, якія пісалі манахі-францысканцы пад дыктоўку вялікага князя, пацеючы ад напружання і паспешліва соўгаючы вострыя гусіныя пёры ў чорнае месіва атраманту (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 420). Фрунзевец м. Баец Фрунзенскай дывізіі. Прыйшлі і фрунзеўцы варочаць Супольна цаліну (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 166). Фрыз [фр.угие] м. Грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі. Пакрывала з тоўстага зялёнага фрызу (ТСБМ, V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаных, фр.угйе
2 👁
 ◀  / 658  ▶