Фіта ж. Перадапошняя літара старога рускага алфавіта, якая была запазычана з грэчаскай мовы для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання. -1 нават ясна, што быў [чалавек] не дужа пісьменны, хацеў сваё імя пісаць праз «ферт» (Ф), а тут ці сам успомніў, ці яму сказалі, што імя грэчаскага паходжання і пісаць трэба яго цераз «фіту» (&). To ён і «ферта» не дапісаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 82). Флагеланты [ад iwyflagellans (flagellantis), літаральна - які бічуецца] мн. Рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія прапаведавалі публічнае самабічаванне дзеля выкуплення ад грахоў (рух узнік у XIII ст. сярод гарадской беднаты Італіі, яго прадстаўнікі былі абвешчаны ерытыкамі, жорстка праследаваліся, у XV ст. зніклі). А Фанатыкі-флагеланты'. I зноў жа — гэта не фанатыкі-флагеланты (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 263). Фларын і флорын [іт. florino ад с.-лац. florenus] м. Старадаўняя залатая або сярэбраная манета Фларэнцыі, прынятая пазней за ўзор у многіх еўрапейскіх краінах. Калі Ульрых фон Юнгінген не пашкадуе фларынаў, а тут не той выпадак, каб шкадаваць, дык кароль Венгрыі Сігізмунд лёгка можа напасць на польскія межы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 231-232). На богаўгодныя справы выдаткоўвае не больш як тры фларыны на год... (У Арлоў. Місія папскага нунцыя МКГ, 169). Бясконца ўдзячны пану за ласкавую дапамогу ў маіх клопатах; належныя 40 р. і 16 флорынаў вярну з найсардэчнейшай удзячнасцю (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу - Тв., 224). А Манеты-фларыны... знаходзілі скарбы - залатыя сярэднявечныя італьянскія манеты-фларыны (М. Віж. Лабірынт - Л, 113). Флячка ж. Страва, якая ўказвалася ў спісе страў каралеўскага двара пры Ягайле. Стары, яшчэ бацькоўскі стольнік Алекса нізка схіліўся перад князямі, узмахам рукі загадаў несці гарачыя флячкі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 554). Фока [ст.-руск. фока\ м. Цюлень. / у параўн. Выглядам той цмок быў, як звер фока, такі самы льсняны, у складках, толькі без поўсці. I шэры, як фока (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 8). Форум м. Плошча ў Старажытным Рыме, дзе збіраўся народ, адбываліся сходы, суды і інш., а таксама народны сход, суд на гэтай плошчы. Яны [лісты платанаў] падалі і падалі, усцілаючы торг паміж форумам Канстанціна, а таксама плошчу Таўра (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 212). Фразі мн. Так называлі на старадаўняй Русі італьянцаў. - Поле і меч вырашаць, хто з нас вялікі князь. А за каго вы, фразі? (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 596). 18 Зак
2 👁