Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
may, дык няхай вяльможны пан напіша ёй [Славінскай] у Вільню (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу-Тв., 205). Філёзаф м. Філосаф. Раптам той, у вайсковай хворме, узьняў галаву, кароткім позіркам зірнуў на Кузьму і як-бы ўсьміхнуўся. «Філёзаф!» - прамовіў (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 131). Філён м. Каханак. [Юлія]: Мабыць, філён мой мяне чакае Пад маладым ясакорам (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 36). Філёр м. Паліцэйскі агент, які займаўся сыскам; сышчык у дарэвалюцыйнай Расіі...не спяць поначы: жандары, паліцэйскія, гарадавыя, філёры (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 220)...гнюсны тып у пакамечаным капелюшы.. ўсім сваім знешнім выглядам падказваў, што ён служыць філёрам (там жа, 404). Філіжанка ж. Від посуду. Жывена заўважыла, што просты гліняны посуд, якім яна карысталася, ужо заменены іншым — узорыстыя керамічныя філіжанкі, мяркуючы паўсім, былі нятаннымі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 186). He паспеў філіжанкі кавы выпіць, з камісар'ята адказваюць: зороі пры тленных астанках не знайшлі (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 187). Філісцімляне [ст.-яўр.] мн., адз. філісцімлянін, м. Старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. Адзінаю зорояй філісцімлян былі вяровачныя прашчы, уякія яны закладвалі каменне-галышы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 188). // (лаянк). - Тую руіну, што ў замку? Хай ён сам там служыць,.. ды спіною голай прастол ад дажджу закрывае... філісцімлянін (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 53). Філосаф м. Студэнт шостага, перадапошняга класа езуіцкай акадэміі. — I Янка — філосаф езуіцкае акадэміі - мусіў ужо расказаць шмат гісторый (Ян Баршчэўскі. Арганісты з Расонаў - Выбр. тв., 182). Фільцак [ням.] м. Валёнак, фетравы бот. Да возу набліжаўся ў вялікіх фільцаках немец (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 181). Філют [польск.] м. Хітры чалавек, жулік, прайдзісвет. I я, філют з бальшога света, Згадаў, што тут, пэўне, — камета. Людзі ў горадзе яе там ждуць I з гора трасцянку якуюсь п'юць (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 20). Фіскал \pw,.fiscalis - казённы] м. У Расіі XVIII ст. - чыноўнік, які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб. // Абвінаваўца. Няўхвальна паглядаў, як фіскал Ян Камар дрэмле, нахмурыўшы грозныя бровы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 27). -..іспісаўшы правіны іхнія, перадаю стырно суда фіскалу. Прачытайце абвінавачванне, фіскал (там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброяй, зброі, камісарята, пюць
1 👁
 ◀  / 658  ▶