Тв., 262). Boxpa, хоць яму ня было дзе браць грошаў, меў якіясьці «фэнікі» (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца-ХБ, 199). Феразь [ст.-руск. ферезь] м. Верхняя мужчынская вопратка...пранеслі дванаццаць феразяў, дванаццаць шаўковых хустак і дванаццаць персідскіх дываноў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 330-331). ..хоць і не было ветру, падала лісце і знікала сярод мноства галоваў аксамітных феразяў і простых світак, аздобленых нашыўкамі залатых манет, якія сведчылі пра яго ўзнагароды (там жа, 423). Ферт м. Ранейшая назва літары «ф». I нават ясна, што быў [чалавек] не дужа пісьменны, хацеў сваё імя пісаць праз «ферт» (Ф), а тут ці сам успомніў, ці яму сказалі, што імя грэчаскага паходжання і пісаць пірэба яго цераз «фіту» fa). To ён і «ферта» не дапісаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 82). 0 Хадзіць фертам - пра ганарыстага, самаздаволенага чалавека. Паліцэйскі ходзіць фертам — Есць разгон у вас сатрапам!.. (Я. Колас. Панам - 36. тв. у 12 т., II, 20). Фібула [лац. fibula] ж. Металічная засцежка для верхняй адзежы ў выглядзе брошкі, якая ўжывалася ў старажытных народаў Еўропы, Азіі і Афрыкі. На правым плячы карзно зашпільвалася вялікай срэбнай фібулай (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 18)...на кожным было то асляплялы-іа-бліскучае, то высакародна-матавае багатае карзноплашч, што замацоўваецца на плячы сярэбранай ці бронзавай фібулай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 34). Белае наплечнае яго [Відэвута] пакрывала, зашпіленае бронзавай фібулай, з'ехала на плячо (там жа, 95). Ён [Алесь] таксама нацягнуў боты, толькі белыя. Пасля замест паднізня бацька накінуў на яго шырокую белую кашулю з адным плячом, — на другім яе закалолі сярэбранай фібулай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 67). А Булаўка-фібула. Яго ўкалола булаўка-фібула, якою быў зашпілены на плячы плашч (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 6). Філазофія [ст.-бел. филозофия', іюльск. filozofia лац. philosophia] ж. Філасофія. Сквяруся саму сабе, не бачучы сьледу... Вось была філазофія! (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 122). Філамат [ад гр. philomathes - аматар ведаў] м. Член таемнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта ў 1817—1823 гг. (у 1823 Г. таварыства было разгромлена царскімі ўладамі). Я часта гутарыў з філаматамі (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка - МКГ, 215). Філарэт [гр. philaretos — прыхільнікі дабрачыннасці] м. Член Taftnara студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1820-1823 гг. і з'яўлялася філіялам філаматаў. Калі ў нататках старога пелікана можа трапіцца што-небудзь цікавае і новае пра філарэ
Дадатковыя словы
зехала, зяўлялася, фйлозофйя
1 👁