Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Феерверкер [ням. Feuerwerker ад Feur - агонь і Werker - работнік] м. Званне ваеннаслужачага ў артылерыі шэрагу дзяржаў, у тым ліку Расіі, з пачатку XVIII да пачатку XX ст. // Унтэр-афіцэр артылерыі ў арміях царскай Расіі. [Крыніцкі:] -..да нашага палкоўніка Мухіна заявіліся феерверкер і двое радавых (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы МКГ, 235). Фелонь [ст.-руск. фелонь] м. Рыза, шырокае і доўгае адзенне святара без рукавоў з выразам для галавы...да гаспадароў подбегам заспяшаліся сейбіты, за імі святар у парчовай фелоні з нашытым крыжам, следам за якім нёс чашу з вадой і крапілам з лісця вайі стары дыякан (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 162). Фельд'егер [ням. Feldjäger] м. Ваенны або ўрадавы кур'ер для дастаўкі вельмі важных, сакрэтных папер, дакументаў. Праз год, у 1826 годзе, Пушкіна з фельд'егерам даставілі да цара... (Р. Шырма - ТСБМ, V, 122)...прыехаў жандарскі афіцэр. фельд'егер з эстафетаю, каб кантраляваць раскладруху паштовых экіпажаў праз павет (М. Віж. Лабірынт - Л, 4). Тут, у Вільні, ужо атрымаўшы прагонныя, другі тыдзень сядзіць сталічны фельд'егер (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка- МКГ, 209). Штодня ляцелі з Санкт-Пецярбурга, следам за царскай карэтай, фельд'егеры і кур'еры з кароткімі дакладамі часовых праеіцеляў (У. Ліпскі. Невядомы: АповесцьпраІгнатаГрынявіцкага-Н, 88). -Пазаўчора [Война] раніцай абстраляў з пагорка няпоўны ўзвод егераў. У той жа дзень, вечарам, затрымаў фельд'егера ад генерал-ад'ютанта. Пошту спаліў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 43). Фельдмаршал [ням. Feldmarschall] м. Вышэйшае генеральскае званне ў рускай дарэвалюцыйнай арміі і арміях іншых дзяржаў; асоба, якая мела гэта званне. У выдатным сузор'і вялікіх сыноў рускага народа ярка ззяе слаўнае.. імя.. Суворава - фельдмаршала і генералісімуса рускай арміі («Беларусь» - ТСБМ, V, 123). Фельдфебель і фэльдфэбаль [ад ням. Feldwebel] м. У царскай і некаторых замежных арміях - званне (чын) старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце. [Залыгін:] -'Фельдфебеля за адвагу далі, смелы! Тры Ягорыі начапілі... (I. Мележ - ТСБМ, V, 123). // Асоба, якая мае гэта званне. Блакітныя льдзінкі воч з захапленнем абводзілі маўклівых памочнікаў, малодшых афіцэраў, фельдфебеля, салдат, паліцэйскіх (М. Лынькоў ТСБМ, V, 123). Белабрысы фэльдфэбаль зь зялезнай каскай на галаве загадаў жаўнерам праверыць мяхі (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 182). Феніг і фэнік м. (разм.). Дробная манета. Друкар крычыць настырны: «Пане, грошай мала! Хоць часткамі плаці мне, каб не перастала Друкарня працаваць, іначай быць не можа!» А тут - ні феніга. Вось кара, мой ты божа! (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адютанта, курер, куреры, сузорі, фельдегер, фельдегера, фельдегерам, фельдегеры
3 👁
 ◀  / 658  ▶