Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
у пасёлку] ядро, фартэцыю нашага калгаса, яго штаб (Я. Колас. Адшчапенец- 36. тв. у 12 т., VII, 125). Фарштат [ням. Vorstadt] м. Пасяленне, якое знаходзіцца па-за межамі горада або крэпасці; прадмесце. Склад стаяў на Бярэзінскім фарштаце. далёка ад людскіх вачэй (С. Грахоўскі - ТСБМ, V, 117). Фарштацкі, прым. Які мае адносіны да фарштата. С суседкамі [цешча] перамывала хлопцавы костачкі ў сямі водах. Ахалі і охалі фарштацкія гаварухі (Б. Стральцоў - ТСБМ, V, 117). Фарысій м. Памочнік кучара. Запрагаліў адну карэту шэсцера каней, а пад фарысія - трое або чацвёра, у каламажку, шпю ішла ззаду з нашай службай, запрэжана было пяцёра каней (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 514). Фарэйтар [ст.-бел. форитарь, форшпорь - памочнік, пярэдні коннік; ncwbCK.yörytarz] м. Кучар, які сядзеў на першым кані пры запрэжцы цугам. А Хлапчына-фарэйтар: Другі лёкай.. зняў з галоўнага каня хлапчыну-фарэйтара, у якога замлелі ногі, а з карэты ўсё яшчэ ніхто не выходзіў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 83). Фатыга [ст.-бел. фатыкга', польск. fatyga фр. fatigue] ж. Клопат, турбота. «Ой вэй!.. Я нават за яго [рукапіс кнігі] не дам і дваццаць! He важыць фунта ён, якой жа варт ён платы?.. Як хочаш пан, дык без далейшае фатыгі, Дзесятку дам, і то - на гэту суму кнігі» (В. ДунінМарцінкевіч. Літаратарскія клопаты — Тв., 261). Ты ж мне за фатыгу Дай з мільён, не меней (Я. Колас. На пагнутай восі - 36. тв. у 12 т., II, 341). — Фатыгі, васпан, тут не трэба, А толькі вушы, вочы мець (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 44). Фатэля [польск.] ж. Крэсла. Сядзіш сабе на мяккай фатэлі ды пакурваеш, ды ў вакенца пазіраеш... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 65). [Усе]: Ці нам публіка з фатэляў Што закінуць не захоча?! (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 172). Фаэтон [гр. Phaethön - сын бога Сонца] м. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней (П. Галавач - ТСБМ, V, 121). Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней (Р. Мурашка - ТСБМ, V, 121). Феадал [лац. feodalis] м. Прадстаўнік пануючага класа пры феадалізме. Ва ўмовах упадку эканамічнага жыцця ў Беларусі, які пачаўся ў сярэдзіне XVII стагоддзя, у яе гарадах, у тым ліку і Мінску, узмацнілася наступленне феадалаў на ўласнасць і правы гараджан («Беларусь» - ТСБМ, V, 121). А тут яшчэ бунты, змовы, нават буйныя, беларускіх праваслаўных феадалаў (змова М. Глінскага, з узяццем Турава і Мазыра, нападам на Слуцкія і Капыльскія землі — 1506 г.). (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі — ЗБК, 118). // Памешчык-прыгоннік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

форйтарь
3 👁
 ◀  / 658  ▶