Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Фарбота [ст.-бел. фарбота, форбота', ст.-польск. farbota ісп. farpado] ж. Пляцёнка для аздобы вопраткі, якая ў адрозненне ад карункаў мае каляровыя ўзоры або аздобы з камянёў і бліскучак; махрысты брыж. / недаплецены фарботы прыгожые. Мусіць не плятуцца чагосьці яны. Забыты, закінуты на узорным стале (М. Гарэцкі. Рунь Р, 9). Н вобразн. Часам троху схаваіцца [месяц] за правідную болачку, што тонкімі фарботамі расьцягніцца па ім, як выйіываны усякаю гурынаю паркалёвы набожнік над абразом у сьвятым хатнім куце (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 101). Фармазон [лац. farmason, ад фр. franc-maўon - масон] м. (разм.). Масон. I дзядзька адазваўся такімі словамі: — Мусіць, спачатку ён быў фармазонам ці пабратаўся з недавяркамі, а чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы (Ян Баршчэўскі. Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем - Выбр. тв., 96). Фармазоны здаліся яму [пану Акіму] аж да немагчымасці нуднымі, сядзяць сабеў падполе, шчуры, са сваімі цыркулямі ды малаткамі, абцягнулі сцены чорным аксамітам, адабралі ад свету яго фарбы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 162). Н Ужывалася як лаянкавае слова. [Войцік:] - Яму давяраюць. Дзіўна толькі, як не раскусілі гэтага фармазона? (М. Машара - ТСБМ, V, 112). — А хто ж манастыр спаліў? — Французы, любы генерал, французы. Усё яны, фармазоны, Буанапартэ... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 179). Фармазонскі, прым. (разм.). Які мае адносіны да фармазона, фармазонства. Баркаўчане веры не давалі, каб у Андрука фармазонскіх грошай не было. Даўней, кажуць, і праўда: некаторыя мелі такія грошы, што за іх можна што хочаш купляць: і тавар у цябе будзе, і грошы назад вернуцца (Л. Калюга - ТСБМ, V, 112). Фартугаль (партугаль) [ст.-бел. фортугаль, портукгаль, португаль', польск. fortugal, portugal] м. Залаты медальён заходняй работы. — Фартугалем продка майго Пятра Альшанскага клянуся, - рука ягоная цягне з грудзей залаты ланцужок (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 201). Фартуна [лай,. for tuna] ж. (кніжн.). Багацце, маёмасць. Госці раз'ехаліся, і Казімір Рэклайціс, гаспадар бацькоўскай фартуны, стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі (П. Пестрак — ТСБМ, V, 116). А чаго дзіўнага, — сказаў Макар. - Ля манежа брук узламалі. Дый Вялікі Каменны ўсё яшчэ рапаруюць. Скварцова падрадчыка фартуна (У. Караткевіч. Зброя - 43, 324). Фартэцыя [ст.-бел. фортеца - крэпасць; польск. forteca ад '\x.fortezza] ж. Невялікае ўмацаванне, крэпасць. Н перан. (разм). Пачатак, аснова чаго-н. [Старшыня:] - Вось мы і надумаліся залажыць тут
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

franc-ma^on, разехаліся
1 👁
 ◀  / 658  ▶