I, 93 94). — / вось я пытаюся ў вас, -у голасе [Гелены] была відавочная пагарда, — ці сапраўды вы вырашылі назаўсёды парваць усе сувязі з гэтай фаміліяй (У Караткевіч - ТСБМ, V, 107). Жыла пад гэту пару ў Сіўцы адна досыць цікавая фамілія (М. Зарэцкі - ТСБМ, V, 107). [Воін:] -..бачыў, як ты [Жывена] шпурнула назад каішпоўны гранат. Дарэмна тое зрабіла... Камень гэты -з іхняй [Райнера] фаміліі, сям'і, значыць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 101). Даволі было аднаго толькі абеглага погляду на палац, на дваровыя будынкі, на ўвесь маёнтаку цэлым, каб адразу ўбачыць, што гэта - старасвецкаярэзідэнцыя багатай, радавітай польскай фаміліі (Я. Колас. Дрыгва — Др., 93). Фамільны, прым. Які мае адносіны да фаміліі, належыць фаміліі. He, дзетка, мы не бедныя. Мы яшчэ трымаемся за стары-стары звычай, які стаў нашым фамільным (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 240). Калі вусны яе не пакінулі ніякай, нават самай маленькай, плямы на люстэрку, ён пасядзеў трошкі, падумаў, а потым пайшоў у малельню і стаў там перад фамільным вобразам Спаса Цёмныя Вачніцы (там жа, 167). А значыць, гэта фамільная каштоўнасць і азначае, што павінен нейкі сваяк і спадчыннік застацца (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі -43, 270). Яна [панна] хоча паказаць свае дваранскія паперы з фамільным гербам (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 22)...без сведак закладвалі пад вэксаль фамільныя -уласныя і чужыякаштоўнасці (М. Віж. Лабірынт - Л, 241). Фандабэрыстка ж. Фанабэрыстая дзяўчына. [Навум]: Нечага ж нам к табе шчурыцца; ты, баш, з панамі пабраталася; пэўне, фандабэрыстка (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 32). Фантазаваць незак. Фантазіраваць. - Ведаеш, даражэнькая, калі дзіця фантазуе - гэта забаўка, але калі чалавек іў трыццаць год свае фантазіі ня цураецца - гэта ўжо шкодна (А. Саковіч. У няведам'е К, № 5-6, 52). Фараон [гр.pharaon, ад ст.-егіп. Pero - вялікі дом] м. 1. Старажытнаегіпецкі цар. Узняліся ўгару тэрыконы, Шмат вышэйшыя, чым піраміды, Збудаваныя пры фараонах (М. Аўрамчык - ТСБМ, V, 111). // Мумія фараона. Фараон проста паказваў небу сваё аблічча,.. і на ягоную былую веліч, церушыўся і церушыўся з неба мокры маскоўскі снег (У Караткевіч. Зброя - 43, 307). 2. Старадаўняя азартная гульня ў карты. [Загорскі:] - Вось бачыце, генерал, як можна звяртаць увагу на данос без подпісу... Дый наогул, што гаварыць аб гэтым... Давайце лепей у фараон перакінемся (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 179). А Цар-фараон. Яна [мумія] добра збераглася, і, значыцца, «цар-фараон» збярогу цэласці сваю «бай» [душу] (У. Караткевіч. Зброя
Дадатковыя словы
няведаме, сямі
2 👁