фальварка (I. Новікаў - ТСБМ, V, 105). - Ты ж паглядзі, нідалёчка хадзіць, у палякоў, у латышоў, што тутэйшыя фальваркі пакуплялі: жывуць, нельга казаць, што б на вялікіх кавалках, а жывуць неяк чысьцей, і газэты чытаюць (М. Гарэцкі. Роднае карэньня — Р, 66). He было ніякага дзіва, што малодшы цягнуўся да старэйшага, які валодаў адным несумненным веданнем, якога не набудзеш з кнігі: як менавіта даводзіцца на кожным кроку змагацца за сям'ю, за фальварак, за зямлю, за сваю годнасць і як выкручвацца з лап мацнейшага (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 259). Жыў з рубля ў бедным фальварку ля павятовага горада са старым бацькам (М. Віж. Лабірынт - Л, 55). Сабраліся ў фальварку за дзве вярсты ад горада (У Арлоў. Сны імператара— ПМЛ, 321). Першы прывал на паходзе быў назначан у фальварку Віркуцце (Я. Колас. Дрыгва - Др., 56). Фальварачак м. Памянш. да фальварак. Паслужыўшы гадоў пятнаццаць у такога шляхетнага і добрага пана, я узяў у арэнду маленькі фальварачак (Ян Баршчэўскі. Бура- Выбр. тв., 179). Фальварковец м. Уладальнік фальварка; той, хто жыве ў фальварку. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі (Р. Сабаленка - ТСБМ, V, 105). I народ усё крэпкі, малады, здаровы, як на падбор. Па віду яны фальваркоўцы, сярэдняй рукі абываталі, і трымаюць сябе шляхетна, паважна. Куды яны едуць? (Я. Колас. Дрыгва-Др., 138). Фальварковы і фальваркавы, прым. Які мае адносіны да фальварка, належыць яму. - Вашы намаганні — справа тэрміноеая, — глуха басіў.. [Бусыга], пералазячы загарадзь, якою абнесены фальварковыя пасевы (А. Бажко - ТСБМ, V, 105). II Які жыве, служыць у фальварку. Народ там [у Палікараўскім сельсавеце] усё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там неўбачыш (Р. Мурашка — ТСБМ, V, 105). Пакрыўджаны фальварковы пясняр пачаў дзеля ўцехі выабражаць у думках, што спявае (3. Бядуля. Салавей Выбр. тв., 98). Калі Казімір прыязджаў з Масквы на лета ў свой фальварак, то сустракаў паблажлівую ўсмешку дзядзькі і паслухмянасць усёй фальваркавай службы (П. Пестрак — ТСБМ, V, 105). Фальклёр м. Фальклор. — Скажыце, калі ласка, хто на еашым факультэце чытае лекцыі з фальклёру? (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 47). Фамілія [ст.-бел. фамилия, фамилея', лац. familia] ж. Сям'я, члены сям'і. [Кандраці:] -Ды толькі прабачце, пан Юры, прабачце, паніматка, я гэтага аніяк немагу, бо я хаця і вольнаадпушчанік, аўсё адно свайму малочнаму брату раб, а фаміліі вашай давеку ўдзячны і шкодзіць яе гонару аніяк не згодны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС
Дадатковыя словы
сямю, сямя, сямі, фамйлея, фамйлйя
2 👁