Член іспанскай фашысцкай партыі. Ва ўсім свеце быў непакой: з Іспаніі ішлі весткі, што фалангісты перамагаюць рэспубліканцаў (Р. Сабаленка - ТСБМ, V, 104). 3. У старажытных грэкаў - воін фалангі: шчыльна самкнутага строю пяхоты і конніцы з некалькіх шарэнгаў. Фаланстэр [фр. phalanstere гр. phalanks - вайсковы табар] м. Своеасаблівая камуна, апісаная ва утапічных творах Фур'е; спецыяльны будынак для такой камуны, абшчыны. [Жандар:] - Хіба ў вас не воля? Ды вам у сто разоў лепшая воля, чым у іхніх халуйскіх фаланстэрах (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 411). Фалендышовы [ст.-бел. фолюндышевое полотно і фалендышь, фалюндышь, фалюндушь, фолюндышь - гатунак сукна; польск. falundysz ням. holländisch - галандскі], прым. Зроблены з фалендышу: тонкага сукна. Я зачыніў дзверы, незнарок прышчаміўшы яе [кабеты] фалендышовую сукню (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 332)...і тады я ўпершыню зафранціла ў камізэльцы фалендышовай лазуровага колеру і лісіным каўпаку (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 73). Фаліянт [ням. Foliant лац. folium - ліст] м. Тоўстая кніга вялікага фармату (звычайна старадаўняя). Што пішуць фаліянты ажно да зануды? Ну гляньце на дзядзінец - смецце там і бруды! (В. ДунінМарцінкевіч. Літаратарскія клопаты - Тв., 267). Фалузадж м. Від салодкай стравы. Фалузадж - салодкая страва, яна з мукі і мёду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 169). Фальварак [ст.-бел. фольварокь, фолваркь, форварок-ь, хвольваркь', польск. folwark ад, ням. Vorwerk - хутар] м. 1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне - панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян. Рост і ўмацаванне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадальны прыгнёт, абеззямельванне сялянства (ствараліся фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі) («Полымя» - ТСБМ, V, 105). Я [настаўніца] служыла ў фальварку аднаго панка, дзе цяпер стаіць наша новая школа (3. Бядуля. Новагодняя елка Выбр. тв., 237)...сяляне ж здавён сядзяць на невялікім аброку, а за працу ў фальварках ім нешта плоцяць (М. Віж. Лабірынт - Л, 163)...губернатараў і пастаўленых імі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 185). 2. Невялікая панская сядзіба; хутар. На гэтай палянцы, за паўвярсты ад дарогі, раскінулася чыясь пасада, як сярэдняй рукі фальварак, з усімі прыбудоўкамі, садам і прасторным дваром (Я. Колас — ТСБМ, V, 105). [Юлія]: Бягуў фальварак; бацька мяне пасылае; а сюдою якраз бліжэй будзе (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 60). Потым, калі.. [Адам] пасталеў,..яго сэрца паранілі чорны вочы паненкі з суседняга
Дадатковыя словы
фуре
5 👁