Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ф Фаварыт м. Той, каму спрыяў цар, кароль, царыца і пад., іх улюбёнец. Пад уплывам фаварытаў цар увесь час вагаўся, быццам маятнік (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - ПМЛ, 201). Адсекшы галаву каралеўскаму фаварыту і інтрыганту, паўстанцы пасадзілі яе на піку і паехалі па ваколіцах Гродні, Слоніма, Мінска вербаваць аднадумцаў («Полымя» - ТСБМ, V, 101). // Любоўнік знатнай жанчыны. Файка [польск.] ж. Трубка для курэння. Застаўся адзін толькі жаўнер, ужо стараваты, з пасівелымі вусамі, што стаяў увесь час убаку і, пакручваючы файку, моўчкі пазіраў, што робіцца наўкола (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 182). Файны [польск.ўфЯу], прым. Прыгожы, слаўны. - Ах ты, коцічакмой! Які файны ты, ой! (Я. Колас. Савось-распуснік - 36. тв. у 12 т., Ill, 170). Фактар [ст.-бел. факторь', ням. Faktor лац. factor — які робіць, стварае што-н.] м. 1. Пасрэднік, камісіянер. Аканомам хлопца прызначаць было рана, і таму пан зрабіў яго чымсьці накшталт фактара і перакупшчыка, з пенсіяіі трыццаць рублёў месячных ды яшчэ з панскім жыллём, вопраткай і ежай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 39). Кн. Галіцын неяк вельмі сквапіцца на Вішнева, падсылае фактараў (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу — Тв., 192). Купец задумліва глядзеў на гэтага Дзядка і вырашыў, што гэта, мусіць, бюст нейкага вялікага чалавека, паклікаў да сябе фактара жыда Залмана, пытаючыся, што значыць гэты драўляны бюст; можа, ён мае рысы князя або якога даўнейшага мысляра (Ян Баршчэўскі. Драўляны дзядок і кабета Інсекта - Выбр. тв., 286). 2. Кіраўнік тэхнічнай часткі друкарні, які ажыццяўляе сувязь друкарні з яе кліентамі. Калі выдавец увайшоў у друкарню, дык наборшчыкі, пачалі пырскаць і фыркаць. Фактар растлумачыў іх весялосць, прызнаўшыся яму, што наборшчыкі паміралі са смеху, набіраючы яго кнігу (М. Клімковіч - ТСБМ, V, 103). Фалангіст [ісп. falangistas] мн. 1. Член фалангі - вялікай абшчыны, камуны (у сацыяльным утапічным вучэнні фур'ерыстаў). Н перан. Ніхто не ведаў што Вежа патаемна выпісваў усе тыя кнігі, якія чытаў унук у Пецярбургу. Маладых дражнілі фалангістамі - дзед чытаў Фур'е (У. Караткевіч - ТСБМ, V, 104). Н перан. Пра дзекабрыстаў. Неяк дзед расказаў, як два гады таму назад некалькі «фалангістаў» захуталі ў саваны і, прывязаўшы да слупоў, трымалі, з мяхамі на галовах, доўгі час пад рулямі, а потым загналі ў Сібір. Гэта было ў Пецярбургу, і сярод «фалангістаў» быў пісьменнік (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

фуре, фурерыстаў
1 👁
 ◀  / 658  ▶