Усходнікі» мн. Так на Гродзеншчыне называлі ўсіх, хто прыехаў з усходніх абласцей СССР. - Калі ты сядзеў у турме, не памятаеш такога «ўсходніка?» (А. Карпюк. Рэквіем - БД, 52). Усціна ж. Тое, што віціна. Там войт, штоуса круціць, чалавек бывалы, Быў у Гданьску, у Кралеўца плаваў на усціне (В. Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзефа Яжоўскага - Зан., 24). Усьмовы, прым. Скураны. Успамінаючы той дзень, Жывена лёгка тупала ўсьмовымі вышытымі пантофлямі па вільготнай дарожцы, што зычліва рыпела і крэхкала, як старая бабуля, якую размінаюць пальцы жрацоў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 18). Уток м. і утока ж. Выток. А Стугна, рака ўжо куды не такая, Худы бо ў яе перацёк; Чужыя папіўшы, глынуўшы крыніцы 1 хвалі разліўшы, дзеўток (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 277). На ягоную [В. Тарасенкі] думку, выраз у летапісе «подойша к Немизу» можа тлумачыцца зусім не як рух да ўтокі гэтае рэчкі, а як пераход да сярэдняга й верхняга ейнага цячэньня. на адлегласьці 2-3 км ад горада Менску (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 219). Утранчацца [польск.] незак. Умешвацца. Iратунку няма ніадкуль: ніхто не захоча ўтранчацца ў гэтую справу (М. Цэлеш. Дзікі вецер ХБ, 55). Утул м. Калчан. На полі бязводным ім [воям] смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 245). Уцаліць [польск.] зак. Зберагчы, выратаваць. Што датычыць мяне, то дай, Божа, сваё як-кольвекуцаліць! На што мне яшчэ куплёнае сэрца? (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 200). Учан м. Беларускае старажытнае дашчанае судна (з XIII ст. бытавалі на Заходняй Дзвіне, Касплі і іншых рэках). Славянскія стругі, шнекі, бусы і ўчаны трымаюцца на вадзе лепей, але на Дняпры ёсць страшныя камяні, дзе лодкі выцягваюць і валакуць па зямлі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 189). Участак м. Аддзяленне паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама будынак, у якім размяшчалася такая ўстанова. А Участкі-пастарункі. Па вёсках спешна будаваліся паліцэйскія ўчасткі-пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы (М. Паслядовіч - ТСБМ, V, 93). Ушчыплівы, прым. З'едлівы, калючы, кплівы. - Мяне і сяброў маіх прадаў. абабраў караля... Занадта ты ўшчыплівы. Вось за пгую ўшчыплівасць з нас, за зладзеяватасць.. цябе шчыкаць будуць шчыпцамі, абцугамі ды клешнямі (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі
Дадатковыя словы
зедлівы, немйз
1 👁