Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Урода [ст.-бел. урода, врода - прыгажосць, ураджайнасць; польск. uroda] ж. Прыгажосць. Жыла ў сяле сірата, Чэсна, ангельскай уроды, Сэрцам, душой залата! (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 349). Урок м. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну; плацёж, падатак, судовая пошліна. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля ЗагорскагаВежы, і спаўна адраблялі ўрокі (У. Караткевіч - ТСБМ, V, 49). Купцы - гэта вагавае, урокі, гэта тавары і, галоўнае, — папаўненне казне (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 219). «Паводле закону хрысціянскага, усякая душа павінна падпарадкоўвацца ўладам, аддаваць усё неабходнае і каму трэба —урок, даніну, страх, гонар» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 72). Уруга ж. Паша. - А на якое ліха мне твая уруга, калі ў мяне адна карова? (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 61). Ур'янтоўка [ст.-бел. урьянтовка', ст.-польск. uriantöwka] ж. Сорт грушы. Сапяжанкі, ур'янтоўкі, слуцкія бэры пахнулі так, што соладка рабілася ў роце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 265-266). Усемажлівы, прым. Разнастайны, усялякі. Гутарка тутака адбывалася наўсемажлівыхмовах (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 198). Усія ж. Баявы карабель...моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія гружаныя лодзіі — кумварыі, цяжкія баявыя караблі — драмоны, усіі, памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 208). Усніяны [ст.-руск. Чсьмиа, Мсмик, Хсник — скура; Хсниілный, ўсмшхный - скураны], прым. Скураны. Што выбіраць будзеш? Абешанне, або тыдні два ва ўсніяным квасе, каб шкура мацнейшая была, ці сляпымі вас у паток? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 164). Усобіца ж. Міжусобная барацьба паміж плямёнамі ці княствамі. [Раўбіч:] — Я патрабую ў рады аднаго: строгага пакарання за ўсобіцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 376). Успона [ст.-бел.] ж. Гунька, покрыва для коней. Успона на кані, вышытая срэбрам, рабілася вільготнаю (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 128). Устаўшчык м. 1. Чалавек, які ўстанаўліваў якія-н. правілы, вызначаў парадак чаго-н. [Жрэц:] - Але для таго каб ты, вялікі князь, дазволіў мне сядзець ля трона, а не стаяць каля яго, я тыдзень прасіў Івора, галоўнага ўстаўшчыка двара... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 326). 2. Работнік на металургічных і горных прадпрыемствах, які сачыў за тым, каб выпускаемая прадукцыя адпавядала ўстаноўленым узорам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мсмйк, урянтоўка, урянтоўкі, хснйк, хснйілный, чсьмйа
6 👁
 ◀  / 658  ▶