Ураднік, вураднік і ратнік м. 1. Службовая асоба ў кіраўніцкім апараце Вялікага княства Літоўскага...тут пілі і спявалі польскія паны, там - прыраўнаваныя да іх літоўскія ўраднікі, а дробнае каталіцкай веры баярства налівалася віном іўслаўляла князя Вітаўта (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 429). [Баркулабіха:] - Вось і мае бацькі ўзялі каталіцтва, адракліся ад продкаў, таму што не было ім ходу. А так стаў бацька замкавымураднікам пры двары (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 256). 2. Ніжэйшы чын павятовай паліцыі ў Расійскай імперыі (у тым ліку і ў Беларусі) ў 1878-1917 гг., бліжэйшы памочнік станавога прыстава. Раптам у хату увайшоў ураднік (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 254). Ураднік зірнуў на печ, падміргнуў неяк хітра мне (там жа). Had ім [хлопчыкам] замест яснага месяца, свеціцца звярыная морда ўрадніка... (3. Бядуля. Віхор - Выбр. тв., 229). Цагельня знаходзіцца за гумном і вялікім садам урадніка Ясінскага (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 246). Крыўдзіць ураднік, non абірае, Воласць з нас цягне паследкі (Я. Купала. 3 песень мужычых - 36. тв., III, 323). Раз перад земскім шапкі, Здурэў, забыўся зняць, Урадніку, падпіўшы, Хацеў касцей намяць (Я. Купала. Праступнік - 36. тв_, I, 191). - Гэта-ж даўней прыйдзе вураднік, то такога крыку наробіць, з хаты ўсіх павыганяе (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 39). Наладзіўшы хутка каляску, яны паехалі ў мястэчка да вурадніка (там жа). Пытаецца ратнік мяне ды за сведка: Ці мельнік цкаваў, ці крычала кабетка? (Ф. Багушэвіч. Як праўды шукаюць - Тв., 23). 3. У царскай арміі - казацкі унтэр-афіцэр. Я, Артамонава Ганна Лявонаўна, дачка ўрадніка Уральскага казацкага палка (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 235). Урадніцкі, прым. Які мае адносіны да ўрадніка. Дровы падкладвала Марта - бедная ўдава з «штрафных», якая ўжо цэлы тыдзень працавала на ўрадніцкай цагельні (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 247). I думкі сцёбалі, як трыццаць год таму назад урадніцкая нагайка (3. Бядуля. Віхор - Выбр. тв., 229). Урахуміць [польск.] зак. Пусціць у ход, прывесці ў дзеянне. Паўстанцы Кастуся Каліноўскага урахумілі закінутыя дзьве літні, у якіх выраблялася зороя для ix... (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі - ХБ, 210). Урмане мн. Жыхары паўночных зямель, жыхары Скандынавіі. Спрадвеку была Дзвіна полацкім вадзяным ходаму Варажскае мора, наГоцкі бераг і да паўночных людзей - урманаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 34). Прагані адтуль Ізяслававых людзей, пакланіся вечу, вазьмі на замок Волхваў, каб урмане з мячом не ішлі на нас (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ
Дадатковыя словы
зброя
1 👁