Унтэр м. (разм.). Тое, што унтэр-афіцэр. Але ўсё роўна - не адставаў ад яго унтэр, відаць, адчуваў ён у зацятым маўчанні крошынскага навабранца нешта такое, што трэба было абавязкова забіць, затаптаць (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 192). Халімон падышоў даунтэра іўзяў стрэльбу з паралізаванайрукі» (У. Караткевіч. Зброя - 43, 350). А Вусач-унтэр. Трое салдат на чале з зухаватым вусачом-унтэрам патопчуцца трохі ды паплятуцца адзін за адным да цяпла (М. Віж. Лабірынт - Л, 3). Унтэр-афіцэр м. Асоба, якая мела званне малодшага камандзіра ў царскай і некаторых замежных арміях. Афіцэрамі і унтэр-афіцэрамі будуць мясцовыя дваране (У Арлоў. Сны імператара - ПМЛ, 205). Унцыя [лац. uncia\ 1. Ранейшая адзінка аптэкарскай вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер: расійская - 29,861 г, брытанская 31,1035 г (унцыя як адзінка масы выкарыстоўваецца і зараз у сучаснай Англіі і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі, раўняецца 28,35 г). II У тэксце: адзінка масы пры ўзважванні паштовага адпраўлення. 1 гэта было цудоўна: ведаць, што ўпершыню ў жыцці табе ёсць каму пісаць, ёсць для каго заліваць сургучом канверт, ёсць для каго ўзважвацьунцыі і залатнікі ліста, ёсць для каго, нарэшце, зусім па-даросламу ставіць у канцы постскрыптум, так сабе, між іншым, як быццам Hemma забыў ды раптам успомніў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 273). 2. Мера вагі ў Старажытным Рьіме, якая складала 1/12 асноўнай тады масы лібра і раўнялася 27,166 г II Манета ў Старажытным Рыме (складала 1/12 масы лібра і раўнялася 27,166 г, па іншых звестках 27,288 г), пазней - у Іспаніі, Італіі і некаторых іншых краінах (напрыклад, так называлі іспанскі залаты дублон і кітайскі таэль). Упакараньне н. Асуджэнне. — Мы мусім ведаць ня толькі тое, што выклікае спачуваньне, але й тое, што ўпакараньне... (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі»- ХБ, 121). Упраўляючы м. Асоба, якая распараджаецца гаспадаркай, фінансамі і іншым пэўнай установы, прадпрыемства. [Нікіфар].. папрасіў дзяўчыну з'ездзіць у прыгарадную майстэрню па вырабе шаўковых тканін, прыгледзець за якасцю тавару і адвезці дазвол на ягоны продаж. Дасюль гэтая праца была прывілеяй упраўляючага Крыспіна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 189). Дзе прыстане da паноў на паляванне, дзе трохі паслужыць упраўляючым або аканомам (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 20). Упыр м. (міф.). Вампір. / у параўн. [Куторга]: Папаўся юрыстуў кіпці, — выссе ёняго, якупыр непамысную дзяўчыну (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв
Дадатковыя словы
зездзіць
2 👁