Улус [ст.-бел. улусь, влусь - татарскае сяло; тат. ulus манг. ulus] м. 1. Стаянка качавых народаў, а таксама аселыя пасяленні, аулы, вёскі. Вялікі князь загадаў трубіць у трубы, астудзіць гарачыя галовы і вярнуць іх назад, бо некаторыя гатовы былі імчацца на край стэпу, каб вынішчыць усе палавецкія улусы (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 512-513). 2. У пачатку XIII ст. у час фарміравання Мангольскай дзяржавы рода-племянныя аб'яднанні, падпарадкаваныя наёнам - феадалам Манголіі; качэўнікі на землях, якія належалі наёнам. // Мангольская дзяржава Чынгісхана. 3. У XV-XVII стст. - крупнае феадальнае ўладанне. 4. У Якуціі ў XVIII - пачатку XIX ст. - буйная адміністрацыйная адзінка з правамі раёна. Умець незак. Ведаць. Колькі вершаўумеў ён на памяць! (М. Гарэцкі. Рунь-Р, 11). Унаймы, прысл.: 0 Ісціўнаймы - наймацца на работу, ісці ў парабкі. Чым ты засееш паласу сваю? Які ўраджай з дажынак прынясеш? Унаймы можа прыйдзецца ісці? (М. Танк - ТСБМ, V, 24). Універсальны, прым.: о Універсальныя лісты - звароты да падданых. Літва з Жамойцю, Малая і Белая Русь, Валынь і Падляшша, сама Рэч Паспалітая —розныя звычаі, мова, нават універсальныя лісты даводзіцца пісаць па-беларусінску, па-польску і на лаціне... (В. Іпатава. Чорная княгіня-Пр., 129). Унівэрсытэцкі, прым. Універсітэцкі. Раман давёў Валю аж да Галоўнага корпусу Ўнівэрсытэцкага Гарадка (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 5-6, 23). Уніят м. Паслядоўнік царкоўнай уніі. РІібы галкі none крыюць, Ляхі, уніяты Налятаюць, - няма каму Рады даць праклятым (Я. Купала. Тарасова ноч - 36. тв., V, 402). Вядома, стала лягчэй праваслаўным, таму што праваслаўе было афіцыйнай рэлігіяй Расійскай імперыі. Затое пачалі ціснуць уніятаў (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі-ЗБК, 131). Уніяцкі, прым. Які мае адносіны да уніі. Чачот, Міцкевіч, Зан, іхнія сябры кінуты ў турму, у былы уніяцкі кляштар (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 134). Унот м. Юнак (у тэксце: вучань, чаляднік, рамеснік). Чухома паклікаў ваяводу Зярнько, смела гледзячы тамуў вочы, назваў Якава сваім унотам, ваданосам і малатабойцам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 139). Трэцяе лета рабіў Белавалод унотам у ювелірнай коўніцы менскага залатара Дзяніса (там жа
Дадатковыя словы
абяднанні
1 👁