Уланы [ст.-руск. улань - член ханскай сям'і; ст.-бел. улань, влань; польск. iifan з тур. oglan — хлопец, слуга] м. 1. Прадстаўнікі знаці Залатой Арды, якія вялі свой радавод ад нашчадкаў Чынгісхана, што не атрымалі трон...загадваў Альгерд раз за разам расказваць то аднаго, то другога віжа пра звычкі і норавы кожнага з ханаў альбо ўланаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 586). 2. Салдат або афіцэр лёгкай кавалерыі ў арміі царскай Расіі XIX пачатку XX ст. (да 1918 г.). Паток войск плыве і плыве па галоўнай вуліцы.. Пяхотныя часці, сапёрныя, артылерысты, уланы... (П. ПестракТСБМ, 10). Полк уланаў. ён [імператар] загадае прылічыць да імператарскай гвардыі (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 115). Казакі, чаркесы і ўланы вярталіся. Ад замка рухаўся яшчэ адзін атрад (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 365). Сярод усіх стаяў на каленях.. у мундзіры ротмістра блакітных уланаў сам граф Браніслаў Ельскі (П. Пестрак - ТСБМ, IV, 717). 3. Від кавалерыі ў Францыі ў пачатку XIX ст. [Цётка:] - Ён [Яўген] у дванаццатым годзе набраў купку людзей: дзесяць шляхцюкоў ды тры дзесяткі сваіх мужыкоў. Ну і пайшоў. Спалілі яны аднойчы вісячы мост, папалілі французскае сена.. А потымуланы прыйшлі іхлавіць. дыкяны іўланаў пабілі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 264). 4. Салдат кавалерыі ў міжваенны перыяд у Польшчы (1920 -1939 гг.). Пры ўцёках белапалякаў гайдачане, якія жывуць абапал тракту, былі спалены польскімі ўланамі (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. гв. у 5 т., IV, 192). 5. Узороеныя коп'ямі з флюгерамі воіны лёгкай кавалерыі ў мангола-татарскім войску (XIII-XIV стст.). 6. Воіны лёгкай кавалерыі ў старажытнай Польшчы, а з XVI ст. і ў Вялікім княстве Літоўскім (уланскія часці спачатку фарміраваліся з аселых татар і мелі выключна татарскае адзенне, ад якога потым захаваўся толькі галаўны ўбор з квадратным верхам - уланка). 7. Від кавалерыі ў Аўстрыі і Прусіі ў XVIII ст. Улічы (углічы) мн. Група ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія, паводле «Аповесці мінулых гадоў», жылі ў Ніжнім Падняпроўі, Пабужжы і на берагах Чорнага мора (з сярэдзіны X ст. былі ў складзе Кіеўскай Русі). А Славяне-улічы: Даведаўся ён [Альгерд] і пра вялікую загадку старажытнага горада Сугдзеі ў Крыме, дзе, як расказвалі віжы, некалі месціўся славуты горад славянаў-улічаў — Сураж, па імю старажытнага бога Сур'і, бацькі Вялеса (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 587). Уловы мн. Паляванне. Раз князь зь гасьцямі сваімі паехаў на ўловы біць тураў і дзікіх вепраў (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацьце -- Тв
Дадатковыя словы
копямі, сурі, сямі, узброеныя
1 👁