da кастрычніка 1430, калі заззяла над ім шчаслівая зорка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 436-437). Князёў з моцных княстваў на дробныя ўдзелы пераводзяць (там жа, 273). Зямля Полацкая была багатая і адчувала сілу, каб не лічыць сябе дробным удзелам, пазбаўленым пэўнай аўтаноміі (Т. Хадкевіч - ТСБМ, V, 619). Удзельны, прым. Які мае адносіны да феадальнага ўладання, удзела. Псіха, удзельная італьянская княгіня (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 133)...няўжо гэта ён, Васіль Барэйкавіч, ходзіць па тых самых масніцах, па якіх смаленскія князі хадзілі, глядзіць у тыя ж самыя вокны, што іяны, прымаеўдзельных князёўу тым жа пакоі, дзе яны іх прымалі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 266). Удум, прысл. У думкі. Толькі цяпер яму [Раману] прыйшло ўдум, што Валі няма на калідоры, што яна ня прыйдзе на экзамэны (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 5-6, 28). Уды мн. Цела; рукі; ногі. - He маладзён ты ўжо, князь, - сказаў неяк ваявода, - не дваццаць табе летаў. Дай удам перадых (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - ПМЛ, 22). - Ліхаманка грызе вас у час хваробы, гарачынёй запаўняе аслабелыя уды, і тады з туману прыходзіць Хрыстос (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 541). Ужа ж. Вяроўка, канат, ліна. - Што ж гэта ты, княжа? Ты ж абяцаў. A тут кажуцы наловы выехаў. Бачуя цяпер, якія гэта ловы. А ты ж абяцаў уцекінераў не ганіці і не хапаці. Так бо, харошае тваё абяцанне, калі ў тваіх людзей на сёдлах ужы бачу (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 165). Уздражнасць ж. Раздражненне. [Андрэй]: - Ты ж, дачка, беражы там сябе, душу сваю беражы ад уздражнасці і злосці (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 112). Уладанне н. Нерухомая маёмасць (пераважна зямля), якой валодалі паны. 3 Нясвіжам звязаны Цімкавічы здаўна. Калісьці мястэчка было радзівілаўскім уладаннем (С. Александровіч - ТСБМ, V, 7). [Аксён] разгортвае скрутак і паказвае настаўніку план. На плане зняты сялянскія землі і сумежныя ўладанні пана Скірмунта (Я. Колас - ТСБМ, V, 7). Уланскі, прым. Кавалерыйскі. Часовы ўрад дакладвае, што ў бліжэйшы час зможа даць Вялікай арміі [Напалеона] пяць пяхотных палкоў і чатыры -уланскія (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 115). // Які мае адносіны да польскай кавалерыі. Пад Мірам казакі з ар'ергарда Платава разбілі дзевяць уланскіх палкоў польскай кавалерыі (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 115). I даў такога выспятка найміту ў форме польскіхуланскіх войскаў,.. што той, падаючы, змёў крыламі яшчэ чалавек дзесяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв
Дадатковыя словы
арергарда
2 👁