Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
і ёсць скула Із тым жа норавам ваўкоў (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 217). Тэўтонка, ж. да тэўтон. Дачка выйшла замуж, выйшла за тэўтона. Неўзабаве і сама зробіцца, каліўжо не зрабілася, тэўтонкай. / дзеці будуць тэўтончыкі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 283). Тэчка [польск.] ж. Партфель, сумка. Паказаў на груд ардэноў і мэдалёў, выкладзеных з тэчкі (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек - ХБ, 158). У Уводзіны мн. Увядзенне парадзіхі з дзіцём у царкву і пачастунак у сувязі з гэтым. Пазвалі кума і куму на ўводзіны (ТСБМ, V, 606). Уводзіцца незак. Ісці ў царкву з дзіцём на ўводзіны. Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «ўводзіцца» каля сёмухі, каму каля Пятра, каму на каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін (Я. Колас - ТСБМ, V, 607). Угорскі, прым. Венгерскі. Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты на пасадзе сваім златакованым; падпёр угорскія горы сваімі палкамі жалезнымі, шлях заступіў каралю, зачыніў Дунаю еароты (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 243). 3 той Каялы-ракі між угорскімі Інаходцамі сам палялеяў Яраполк свайго бацьку да Кіева, Да сялібы святое Сафеі (там жа, 258). Ёй [Настассі], магчыма, мроілася іншае — не суровая паўночная Масква, дзе лета бывае адну чвэртку года, а якое-небудзь валошскае альбо ўгорскае княства, ды ўсё ж і гэта няблага (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 535). Угрунь, прысл. Бягом. «Па дварэ памаленьку пабраду, За вароты угрунь пабягу» (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон -Тв., 193). Угры [у «Аповесці мінулых гадоў» (XII ст.) продкі венграў названы «угрой»] мн. Венгры. Дзед Судзіслаў, якога ўгры забілі, дзед Васілёк, што ўтапіўся ў Бярэзіне (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 88). Удаводніць [польск.] зак. Даказаць, пераканаць. - Ён мерыўся перабегчы на другі бок з дачкой белагвардзейскага ахвіцэра - гэта я дакладна ўдаводніў! (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 67). Ударнік м. Работнік сацыялістычнай вытворчасці, які пераконваў нормы. А Перадавікі-ударнікі:..учора былі запрошаны толькі «перадавікіударнікі», а Базыльу іх ня лічыўся (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 85). Удзел м. Ha Русі XII-XVI стст. - састаўная частка буйных вялікіх княстваў, якой кіраваў член велікакняжацкай сям'і; удзельнае княства. Уцяміўшы памылку, князь скарыўся, даў Вітаўту клятву на вернасць і асеўу Бранскім і Ноўгарад-Северскім удзелах, дзе і сядзеў ціха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
1 👁
 ◀  / 658  ▶