мі, калі не хоча, каб ягоная тысяча сустрэлася з цьмою, а адразу весці яго «да ўладароў» (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 231). Тысячнік м. 1. Тое, што тысяцкі ў I знач...сотнік можа ўзвысіцца да тысячніка, а тысячнік - да цемніка, і кожны з іх бярэ ўсяго, што нарабавалі ў чужым горадзе, альбо паселішчы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 36). Татарын загадаў тысячніку Карніле не цягнуць гадзінамі і днямі, калі не хоча, каб ягоная тысяча сустрэлася з цьмою, а адразу весці яго «да ўладароў» (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 231). Лоб у тысячніка здаваўся яшчэ ніжэйшы таму, што быў Карніла падстрыжаны пад гаршчок (там жа, 292). 2. Багацей, уладальнік тысячнага капіталу (разм.). [Старыцкі:] Вазьмі хоць Дзеркача — ёсць тут такі: Быў тысячнік, а стаў мільёншчыкам за вайну (М. Клімковіч - ТСБМ, V, 566/ Тытул м. Ганаровае радавое або дараванае дваранскае званне (барон, 'граф, князь і пад.), якое падкрэслівала прывілеяванае становішча асобы і патрабавала адпаведнага тытулавання (ваша благароддзе, ваша вялікасць, ваша яснавяльможнасць і пад.). Гаварылі, што.. [Гальва] меў тытул не то графа не то барона (К. Чорны - ТСБМ, V, 567). Тытулаваны, прым. Які мае тытул. Самымі буйныміўладальнікамі маёнткаў пераважна былі прыгоннікі з ліку тытулаванага польскага ірускага дваранства (М. Ларчанка - ТСБМ, V, 567). Тычка ж. Радзімка, мета, кляймо. - Усе вы тычкамімечаныя. Тычкамі вылюдкаў роду чалавечага (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі-ЧЗ, 205). Тэмат м. Тэма. Hi маючы пад рукамі ніякаго належачаго да гэтаго тэмату матэр'ялу, я ні удаваўся у грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 3). Тэўтон м. 1. Член Тэўтонскага ордэна...ён глядзеў наяе [Жывену] здаля, і нельга было зразумець, што было ў позірку тэўтона: ухвала ці пагроза (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 26). Любілі бываць на тых зборышчах тэўтоны, атрад якіх застаўся ў Новагародку (там жа, 67). [Дзед:]-Дзе больш князёў загінула-у бітвах з тэўтонамі ціў бойках між сабой? (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 177). Тэўтон з Рыгі (Браціла не ведаў ягонае імя) быў высокі, танклявы ў поясе, але шыракагруды (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 10). 2. Перан. Пра нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пілот-камсамолец, Танкіст і стралок - Нястрымная лава, Вясенні паток, Што орды тэўтонаў, Фашысцкіх сабак, Развее, рассее, Раскрышыць на мак (Я. Колас. Байцам-камсамольцам — 36. тв. у 12 т., II, 175). Тэўтон, як быў, дык
Дадатковыя словы
матэрялу
2 👁