бе й засыпаеш ты вояў варожых стрэламі. грыміш ты аб шоламы мячамі сталёвамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 238). Туравы, прым. Які мае адносіны да тура. - Продкі тура елі — хаця б табе тут турыны капыт. Зямля аскудзела (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 95). Турусы мн. Вялікія перасовачныя вежы для асады крэпасцей. 0 Турусы на калёсах [іт. turres ambulatoria] — бязглуздзіца, балбатня, небыліцы. [Голас з грамады:] - Разводзь, разводзь, доўгавалосы, турусы на калёсах! (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 12 т., X, 368). Турыны, прым. Тое, што туравы. Ля крыжа стаяў чалавек у Чорным плашчы. На твары - груба намаляваная маска, на шапцы - турыныя рогі. У руцэ - доўгая дзіда (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 221). Тутун м. Тытунь. «Відаць, што не прывык да такога тутуну», — падумаў ён [Міхалка] (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 144). Тылэк [польск.] м. Зад. — Але сьмяецца той, хто сьмяецца агюшнім. Мы ім больш, чымяны нам, даваліў «тылэк»! (М. Цэлеш. Апошнія цаглінкі - ХБ, 210). Тымпан н. Старадаўні ўдарны музычны інструмент, род медных талерак або невялікай літаўры. Тут ударылі ў тымпаны, Ва ўсе струны і арганы, Аж да алтаровых рог, Штобы быў праслаўлен Бог (Уваскрасенне Хрыстова — Зан., 118). Тыранія [гр. tyrannis] ж. У Старажытнай Грэцыі - праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана. Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго.. нянавісць да тыраніі («Полымя» - ТСБМ, V, 565). Тысяцкі м. 1. У Старажытнай Русі XI - сярэдзіны XV ст. - кіраўнік ваеннага апалчэння, «тысячы»... княгіня сказала як бы мімаходзь, звяртаючыся болей да тысяцкага Ірвідуба: — Што ж, вернецца — біць яе, баярскую дачку? (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 10). Чужым ён [храм] рабіўся ёй [Жывене], да таго ж стаў назаляць ёй сваім каханнем мясцовы тысяцкі Рацібор (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 301). Адчыніліся высокія, абцягнутыя рысінай шкурай, абабітыя срэбнымі бляшкамі дзверы, і ў святліцу увайшоў тысяцкі Жыраслаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 120). 2. Галоўны распарадчык у старадаўнім шлюбным абрадзе, які бытаваў на Русі. Тысяча ж. Апалчэнне, якое дзялілася на сотні. [Бурнос Гірэй:] — Заўтра жмы выступаем, а сёння, са з'яўленнем на небе зорак, хай мурза Хазібей са сваёй тысячай выступае (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 25). Татарын загадаў тысячніку Карніле не цягнуць гадзінамі і дня
Дадатковыя словы
зяўленнем
2 👁