Ш). I вось сёлета ёсць добрыя паставы яшчэ раз прабіцца ў тузін мацнейшых калектываў, якія разыгрываюць чэмпіёнскія медалі («Настаўніцкая газета» - Ск., 177). Тул м. Калчан. На поясе ў Якава вісеў скураны тул са стрэламі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 70). Тулісоны мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы — неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвеіігджурунес - куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 294). Туніка ж. У старажытных рымлян - адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай. II Адзенне падобнага крою...пад карзном была доўгая, ніжэй кален, барвістая туніка (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 45). У ваўняным плашчы, накінутым на ліловую туніку, у шапачцы з залатымі падвескамі на скронях, здавалася яна [Еўдакія] падлеткам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 162). [Прокл:] - Высакародны Нікіфар папрасіў, каб пані сама выбрала сабе тканіну на туніку (там жа, 191). Typ [ст.-руск. турь\ м. 1. Вымерлы ў XVII ст. дзікі бык, адзін з продкаў буйной рагатай жывёлы. Пладзіліся тут тады зубры й туры, куніцы й рысі, ласі й дзікі, а ў шматлікіх рачулках - бабры (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 72). У лясах Белавежскай пушчы ў вялікай колькасці вадзіліся туры, зубры, ласі, мядзведзі, алені, дзікія кабаны, касулі («Весці» — ТСБМ, V, 553). Тады князь пачаў паганяць свайго каня, каб насьцігнуць тура (В. Ластоўскі. Бяздоннае багацце - Тв., 16). За сымбаль справядлівасьці ў славянаў уважаўся белы бык-тур (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 92). Палеская (Горадзенская) зямля дагэтуль мае ў сваім гэрбе тура, сымбаль Правечнага Кону (там жа). [Князь].. гукнуў..дружыну ды пайшоў сабе Палессем, харчуючыся забітымі зубрамі і турамі (У. Караткевіч - ТСБМ, V, 553). / у параўн. Аднак якраз Давыд у апошнім націску, якраз'ятраны тур, прабіў глухую сцяну крыжакоў і прымусіў іх адступаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 338). 2. Перан. У адносінах да асобы. [Жанчына:] - Тураня не баіцца аленя. А ты тур, мой хлопчык, ты валадар (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 510). // У рускай народнай паэзіі - увасабленне іспалінскай сілы і храбрасці (прымяняльна да князёў, палкаводцаў і г. д.). Дзе толькі даскочыш [Усеваладзе], сваім залатым, тур, свецячы шоламам, ляжаць там паганы галовы палавецкія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 238). ББуй-тур (нар.-паэт.): I скажа яму буй-тур Усевалад: «Адзін брат, адзін свет светлы ты, мой Ігару!» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 236). Яр-тур (нар.-паэт.): Яр-тур Усеваладзе! Стаішу бараць
Дадатковыя словы
якразятраны
2 👁