Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Трыгельт [ням. trink geld} м. Чаявыя. Ямшчык па трыгельт явіўся. Ўзяў шастак дый пакланіўся (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 364). Трыера [гр. trieres] ж. У старажытных грэкаў - ваенны карабель з трыма радамі вёслаў, размешчаных адно над другім. Белыя ветразі візантыйскіх суднаў - трыер, што стаялі ў Улахернскай гавані, нагадвалі марскіх птушак-чаек, гатовых вось-вось узляцець і закружыцца над морам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 194). Ніхто, можа, нават і Нікіфар, не пазнаў бы яе [Жывену] адразуў юнаку, што днямі стаяў на палубе трыеры: берэт з пяром. насунуты на лоб, KanmaH з высокім белым каўняром хавалі твар і постаць (там жа, 244). Трызубец м. Атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі: жазло, посах з трыма зубцамі. // Сімвал княжацкай улады. «Харугва хай будзе тут, на месцы!» — загадаў ён [Альгерд] вартавому, што стаяў ля ўкапанай у зямлю харугвы Вялікага княства - бел-чырвона-белага палотнішча з вершнікам, над якім каронай узвышаўся трызубец Гедзіміна (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 598). Трыкроць, прысл. Утрая болып. [Хлопчык:] -Яна [Лозка] усёумее: шыць і гафтаваць, сеяць так, каб усё ўзышло трыкроць, асабліва ж дзівіла ўсіх, што яна добрая каваліха (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 569). Трысценне н. Прыбудова да хаты з трох сцен; трысцен. Да хаткі было прыбудавана трысценне для каровы, каня і для сена (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 242). Трэба ж. Ахвярапрынашэнне. Бывала, перад калядамі збірае [Дарашкевіч] з парафіян трэбу... (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, V, 539)...пад дубам у сярэдзіне селішча, на якім ніжнія галіны былі амаль усе абвязаныя каляровымі стужкамі і анучкамі, прамаўляў свае трэбы жрэц Перуна (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 520). [Жрэц:] - Дзякую, вялікі князь. Мне прыстала першаму думаць аб трэбах (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 377). - Прынясем трэбу дзікай віры, і яна пашкадуе весь, - данёсся да Мірошкіўсё той жа голас (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 75). Тузін [ст.-бел. тузинь, тузынь, тужень', польск. tuzin ням. Dutzend} м. Дванаццаць прадметаў. Потым пранеслі дванаццаць пазалочаных круглых шчытоў, столькі ж нямецкага ўзору і па тузіну коп'яў і суліцаў; пранеслі тузін сабалёвых шапак (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 330)... снедаць, значыцца, князю сумна было, ну а ён, Сымон, з тузін показак яму распавёў, ды такіх, што яго мосць ажно падавілася (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 200). Ён нічога не мае супраць піва і адлічвае грошы на тузін бутэлек (Я. Колас — Ск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

копяў, тузйнь
3 👁
 ◀  / 658  ▶