Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
маўляў, рыцар бедны. Трыстан - трубадур і менестрэль, капуста а ля правансаль (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 265). Трунак [ст.-бел. трунокь', польск. trunek', с.-в.-н. trunk] м. Алкагольны напітак. Прыемна ў дом зайсці з дарогі, Дзе рады вам гаспадары, Дзе вас частуюць што ёсць змогі, Дзе трунак знойдзецца стары, Такі, што чарачка-другая Вам разагрэе ў сэрцы кроў I ўгору ўзняцца памагае Чуць не да самых аблакоў (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 75). Але ў сталовай туліцца ёмкі і стыльны буфет з цэлаю фалангаю пляшак дарагіх і рэдкіх він і розных трункаў (Я. Колас. Дрыгва-Др., 142). Трут м. Высушаная губа, якая выкарыстоўвалася пры высяканні агню. Казачэнка б'е крэсівам па крэмені, высякаючы іскру, раздзьмухвае трут, каб прапаліць люльку (I. Навуменка - ТСБМ, V, 526). Трыбунал [ст.-бел. трибуналь, трыбуналь', ад лац. tribunal - судзілішча] м. 1. Вышэйшы апеляцыйны суд у Вялікім княстве Літоўскім; вышэйшая судовая ўстанова, у якой важныя судовыя справы разглядаліся ў рэгістрацыйным парадку па выкліку вознага... у родавым гняздзе Друцкіх калісьці неаднойчы спыняўся нават сам вялікі князь, які наведваў цэнтр ваяводства — Менск, каб прысутнічаць на шумных пасяджэннях Галоўнага Літоўскага трыбунала (М. Віж. Лабірынт Л, 116). У тых думах, пацеры шэпчучы памалу, Заснуў паследні ў Літве возны трыбуналу (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Зан., 449). Адвакату з трыбуналу, Абгрызаў што костку ўпарта, пазваніў Твардоўскімашной памалу, Адвакат зрабіўся хартам (Я. Купала. Пані Твардоўская - 36. тв., III, 333). 2. У першыя гады савецкай улады - спецыяльны судовы орган па разглядзе ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў. 3. У Францыі ў перыяд рэвалюцыі канца XVIII ст. (1789 -1794) выключны суд па справах палітычных злачынстваў. Трывалкасьць ж. Трываласць.-Хапала-жу нас і кемнасьці, і адвагі, і трывалкасьці, каб бараніцца на працягу вякоў ад лютых ворагаў з захаду іусходу (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 72). Трывій м. Цыкл трох навучальных дысцыплін (граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі) у сярэдневяковых беларускіх школах. He ведала дабрадзейка наша, што вучыў я некалі ў брацкай школе пірывій з квадрывіем (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 188). Трывуголка ж. Трохвугольная форменная шляпа. [Гедымін:] I гэты плашч увойдзе ў гісторыю нароўні — не, вышэй! — з трывуголкай Напалеона, з ягоным шэрым паходным сурдутам, з простым кіем вялікага Пятра, з сядлом пад галавою Святаслава... Плашч... простага... салдатаі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 295). 17а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трйбуналь
3 👁
 ◀  / 658  ▶