Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Трапак м. Рускі народны танец у хуткім тэмпе з моцным прытупваннем, а таксама музыка да гэтага танца. [Захар Зынга].. іграў, пасля перадаў гармонь другому, а сам узяўся ў бокі і пачаў скакаць трапака (К. Чорны-ТСБМ, V, 510). Трапеза [ад гр. trapeza - cron] ж. Стол для яды, а таксама прыём яды і сама яда. 3 домам зліваўся шырокі, крыты ганак са скругленымі слупамі. Улева ад яго ішла веранда. Тут у цёплыя дні вясны і лета спраўляў свае трапезы бацька Уладзімер (Я. Колас - ТСБМ, V, 510). Трацкіст м. Паслядоўнік трацкізму, прыхільнік яго. Да нас прыходзіць май у госці, А вые дыверсант, трацкіст (Я. Купала. Май 36. тв, IV, 313). Трокаўцы [ад Трокі] м. Жыхары Трокаўскага княства. Яго [Шварну] падтрымліваюць многія віленскія жрацы, незадаволеныя нашэсцем новагародцаў і трокаўцаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 426). Трокскі, прым. Які мае адносіны да Трокаў. - Што ён скажа! трохі ахалоджана, алеўсёяшчэ з відавочнаіі крыўдай,.. прамовіў трокскі князь (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 557). Трокскае княства, Жмудзь, Падляшша, Палессе, Берасцейскія і Гарадзенскія землі, большую частку Лідскай і трохі Новагародскай земляўузяў сабе Кейстут (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 564). Трон м. Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышшы як месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній; сімвал улады. Разам з крывавай каронай Скоціцца з плеч галава. Будзе касцёр з яго [мікады] трона, Будзе калом булава (Я. Купала. Японскім самураям — 36. тв., IV, 345). [Псіха]: Уваччу залотныя валяцца троны, Ўгруз рассыпаюцца хорамы божы, Ссыхаюць лаўры й чырвоны рожы (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 99). У рэшцерэшт ён-такі [Палеолаг] ўспоўз на нікейскі трон і стаў правіць гэтай часткай Візантыі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 233). [Жывена:] - Тады я змушаная буду ілгаць табе, князь.. Я надзену на сябе багатыя карункі і бранзалеты і буду выглядаць не горш за баярынь, якія поўзаюць ля твайго трона (там жа, 304). Трохпудовы, прым. Вагой у тры пуды. Багата рыбы ў Свіслачы. Трапляюцца часта тут трохпудовыя самы (М. Паслядовіч - Ск., 115). Трохрадка ж. Трохрадны гармонік. На прызбе чубаты салдат гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку (А. Ставер — ТСБМ, V, 522). Просценькая руская трохрадка 3 голасам задумліва глухім: У пярэстых, акуратных латках Кулямі прабітыя мяхі (Г. Бураўкін - ТСБМ, V, 522). Трубадур м. Сярэдневяковы паэт-спявак у паўднёвай Францыі. II (іран.). Дзед, здаецца ведаўусё і неўсё з таго, што рабілася, ухваляў. Падумеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶