Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
суллю, і Суражу, і Карсуню, і табе, тмутараканскі балване! (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 237). Tora ж. У старажытных рымлян - верхняе мужчынскае адзенне, род мантыі, звычайна з белай шэрсці. / у параўн. Ў старынныя сандалы ўзороеныя ногі. Фартух яе ўкрывае кшталтам рымскай тогі, Чапец, як шлем, завешаны над правым вухам, Як быццам збіты пікаю якогась зуха (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 386). Торг м. 1. Базар, рынак; месца гандлю. Людзі не помняць такога торгу, такога кірмашу, які быўу той.. дзень (П. Пестрак - ТСБМ, V, 498). 2. Звычайна мн. таргі. Публічны продаж якой-н. маёмасці, рэчаў, якія дастаюцца таму, хто прапаноўвае больш высокую цану; аўкцыён. Сенажаці прадаваліся з піаргоў (М. Нікановіч - ТСБМ, V, 498). 6 Паспееш з козамі на торг (ТСБМ, V, 498). Торкі мн. Цюркскае качавое племя, якое ў XI ст. насяляла паўднёвыя рускія стэпы (рабіла набегі на Русь і Візантыю). Продкаў Печанега прыгналі ў свае табуны полацкія князі, калі разам з усімі рускімі князяміхадзіліў паўдзённыя стэпы ваяваць бязбожных торкаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 45). Торпазавод м. Торфазавод. Але памяць не магла падказаць, як дабрацца да торпазаводу (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 144). Травень м., адрадз. Май. Прайшоў Вялікдзень, растаў снег, салаўі прапелі за Свіслаччу, аздобіў зямлю месяц травень, а Гзяславаўсё не было (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 126). Прайшло яшчэ некалькі летаў і зім. Быў травень. Асветлены кветкамі сад (П. Броўка - ТСБМ, V, 502). На чацвёрты дзень травеня перадавы атрад разведчыкаў прынёс вестку, што татары, сабраўшы войска, ідуць насустрач (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 591). Травеньскі, прым. Які мае адносіны да травеня, адбываецца ў травені. Быў помніцца, ясны травеньскі вечар (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 274). Трактаваць незак. Частаваць. Гэтага дня я трактаваў яго [сябра] папіросамі і стараўся дагадзіць яму (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай - Тв., 42). Тракцір [руск.] м. Карчма. Паблізу мае кватэры на грэцкай вуліцы быў тракцір, дзе штодня і ваўсялякі часможна было бачыць мяшчан, якія збіраліся дзеля камерцыйных інтарэсаў (Ян. Баршчэўскі. Душа не ў сваім целе - Выбр. тв., 327). - Спынімся там у нумарах пры «наватроіцкім» тракціры... (У. Караткевіч. Зброя — 43, 284). Тракцірны, прым. Які мае адносіны да тракціра. - Бубнаўскі тракцір - страхоцце. А тут яшчэ гэты Іюдавіч з ягонымі тракцірнымі ўцехамі (У Караткевіч. Зброя - 43, 312). 17а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўзброеныя
1 👁
 ◀  / 658  ▶