Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Палаца. He кожнаму шчасціць гэта бачыць, і табе, таўраскіфка, нечувана пашанцавала (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 216). Таўро н. Кляймо на скуры чалавека. [Жывена:] - Мне не трэба нічога, толькі пергамент аб волі, бо іначай ніводны карабель не возьме нас з сынам. На мне, як на скаціне, выпалена таўро коміта (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 187). Тацій м. Настаўнік імператарскіх дзяцей. Нікіфар шмат чуў пра тація Улеміда, які ў маладосці вучыўся ў славутага «іпата філосафаў» Дзмітрыя Карыка (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 241). Таць [ст.-слав.] м. 1. Рабаўнік; злачынца наогул. «А таці, а рабаўнікі розныя? - стагнаў вазніца. - Я [фурман] не абараню цябе» (В. InaTasa. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 301)...таці падчас завалокаў паміж князямі ўсчынялі [засаду] (там жа, 309). [Стольнік:] - Валадар, ганец зваліўся ля дзвярэй. На яго напалі таці, ён паранены... (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 537). - Я ж шчанём цябе насіла на руках. Сціхні, супакойся: я ж - не таць (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона КРЗ, 70). Таць бою корміцца, душы хрысціянскія губіць за пенязі (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 171). 2. Удзельнік антыфеадальных паўстанняў (з пункту погляду дзяржавы, якая ахоўвала феадальны правапарадак, таць — разбойнік, рабаўнік). Тачанка ж. Лёгкая рысорная павозка з адкрытым кузавам для запрэжкі пары коней. Туравец адчуваў.. плячо [Марыі Андрэеўны], якое ад пакалыхвання тачанкі то прыпадала лёгка да яго, то аддалялася (I. Мележ - ТСБМ, V, 486). II Павозка такога тыпу, забяспечаная кулямётам (у кавалерыі перыяду грамадзянскай вайны). Во спачатку йдзе пяхота, За ёй конніца і танкі, На машынах едуць роты, А там — быстрыя тачанкі (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў - 36. тв., IV, 290). За тачанкамі - гарматы — Палявыя і марціры (там жа). Тачанкі пайшлі, кулямёты, Танкеткі, ўгары самалёты (Я. Колас. Міхасёвы прыгоды 36. тв. у 12 т., III, 244). Тванкі, прым. Тваністы. Берагі гэтаерэчкі вельмі тванкія - на іх і сапраўды могуць «топнуць коні» (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 223). Тлумач м. Тое, што талмач. — Што сказаў хан? — спытаў Вітаўт у тлумача (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 331). - Пакліч Вячку, — загадаў Імануілу епіскап. I няхай разам з ім зойдзе тлумач (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 200). — Тлумач, нашто тут? — сурова спытаў Братчык (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294). Тмутараканскі, прым. Які адносіцца да Тмутаракані. Дзіў кліча паверх лесу, слухаць наказвае зямлі незнаёмай - Волзе, і Памор'ю, і Па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паморю
1 👁
 ◀  / 658  ▶