Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
сярэдзінай... вухкаюць у кузнях кавадлы, і выкочваюцца адтуль то колы для фурманак, то круглыя тарчы для самых багатых. Тым, хто бяднейшы, дастаюцца пляцёнкі, абцягненыя скурай (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 518). Тарэл [ст.-руск. таруль} м. Драўляны круг; талерка... праз шырока расчыненыя дзверы ўбачыўся стол на покуце - на жоўтай яго паверхні стаялі гладышы, драўляныя тарэлы з печывам, а каля печы лётала Лозка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 486-487). Тастамент, тастамэнт, тэстамент, тэстамэнт і тэстамант [ст.-бел. тестаменть, тастаменть, тэстаменть, дастоменть, дестаменть і інш.; лац. testamentum} м. Завяшчанне. [Кейстут:] - Ты [Яўнут] думаеш, мы не ведаем, якім акруценствам прымусіла твая маці ўнесці ў тастамент тваё імя? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 558). Раніцою ў яго [Аляксандра] хапіла сілы сабраць прыбліжаных - ваяводаў і паноў, абвясціць тастамент (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 173). Як-ніяк менавіта Глінскі настаяў, каб Аляксандр запісаў у тастаменце запавет абвясціць яго вялікім князем (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 217). Ён [Тадавуш] лепш рваўся да стрэльбы, з шабляй pad гуляці, Ведаў, што да ваячкі яго мелі гнаці, Што така ў тастамэнце стала бацькі воля (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 443). Дзед мой вызнае гэта ў тэстаменце і запісвае свайму «Нарулёнку» тысячу дукатаў (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 527). - Гм, відавочна, тэстамэнт, — адказаў старэйшы палісман. — Адкрыйце ды вось пры суседзях прачытаем (А. Галіна. Сэм і Джэк - К, № 5-6, 69). / сапраўды, вельмі цікава гарманаваў тэкст старога тэстаманту з новым тэкстам, прыпісаным борухаваю рукою (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 168). Татнік м. Тое, што таць у I знач. Вазак на пярэдніх санях.. залямантаваў: «Татнікі!» — і асадзіў каня (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 281). - «Баяры!» —узлаваўся Іллін. - Татнікі і збоі! (там жа, 164). Татраны мн. Назва племені стэпавых качэўнікаў цюркскага паходжання. А ваякі яны ўсе сусветныя: Там імагуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 265). He даждаліся вы [Ігару і Ўсеваладзе] сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі - з магутамі і з татранамі (там жа, 242). Таўлінка ж. Пляскатая табакерка (часцей з бяросты, рэдка - з металу) для табакі, нюхальнага тытуню. Дастаў з кішэні металічную таўлінку (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 43). Таўраскіфка ж. Славянка (у Візантыі славян называлі таўраскіфамі). - Я вяду вас [Жывену] доўгім шляхам, - азваўся на гэтыя словы еўнух, — каб вы паглядзелі хаця б тысячную частку багаццяў Вялікага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тар^ль
1 👁
 ◀  / 658  ▶