Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
цы Гердзень, нават не здрыгануў дзвярэй, якіх не маглі ўзяць нават тараны, хіба што грэчаскі агонь (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 425). / у параўн. Галодны [мядзведзь], у роспачы, не разумеючы, што гэта такое робіцца, пакутуючы ад болю ў застуджаных, падмарожаных босых пятках, злосны ад усяго гэтага, ён імчаўся, як страшны крапасны таран, без усякай надзеі на паратунак - бо ён хацеў жыць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 204). Тарантас м. Спецыяльная дарожная, звычайна крытая павозка на чатырох колах. Пара сытых коней. Тарантас лакіраваны. Ага, едзе дзедзіц Іван Таркайла (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 78). Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа. Вены і майстрамі дамарослымі, - гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы. вазкі, перакладныя (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага Н, 125). Тараншчык м. Той, хто карыстаўся таранам. Пасля, пад прыкрыццём мокрай гліны і дрэва, туды ж рушылі тараншчыкі з бярвеннямі наперавес (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 102). Тараса [ст.-бел. тарась', польск. taras лац. terraced] ж. Зруб на калёсах з прыладай для разбурэння замкавьіх варотаў і сцен. / у параўн. Гнатка падняў Аленку і пайшоў наперад, як тараса. Адчуеаючы мядзведжы поступ, ніхто і не пярэчыў, не заступаў, толькі злосна пыхкалі ўслед (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 254-255). Тарасніца ж. Невялікая гармата. 1х [немцаў] дапусцілі блізка, некалькі крокаў аддзялялі крыжакоў ад вагенбурга, і тады Пракоп даў знак: гакнулі тарасніцы, чэшскія арбалетчыкі выпусцілі з-пад вазоў стрэлы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 435). А Гарматкі-тарасніцы: Мы ў дзень той стаялі на гары і, калі спешыліся ворагі нашы і рынулі на прыступ, гетман наш Ян Жыжка, які і безвач бачыў лепей, чым трое відушчых, махнуў рукой, і пакаціліся долу вазы цяжкія, каменнем наладаваныя, а калі пабеглі рыцары, ударылі ім у спіну гарматкі-тарасніцы, і паляцела ў пагоню конніца (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага - ПМЛ, 64). Тарпан м. Дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы XIX ст. Пагрузіўшы на тарпана болыйую частку хуталёў і торбаў, рушылі з Менска (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 38). Адзін тарпан пачуваў сябе спакойна і ляпіў і ляпіў між дрэў бясконцы ланцужок слядоў (там жа, 39). Тарч [ст.-бел. тарчь, тарча - шчыт; польск. tarcza, tarcz с.-в.-н. tartsche} м. Малы, круглы шчыт, у сярэдзіну якога прасаджвалася рука з кальчужнай рукавіцай і ружжом; круглы шчыт з высокай, вострай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 658  ▶