Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
талмач ад сябе расказваў, што напісаў тую паэму аўтар трыста восемдзесят пяць гадоў таму ў Вейсенбургу, у Эльзасе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 53-54). [Рыцар:] - Перакладзі яму гэта [Северту], талмач (там жа). Таль м. Заложнік. / у параўн. [Хвал:] - Вісмант як таль у Міндоўга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 73). Тальянка ж. (разм.). Аднарадны рускі гармонік. Музыка не спяшаючыся сеў закінуў нагу на нагу, збіў на левае вуха шапку-вушанку, падміргнуў Пецю і шырока расцягнуў чырвоныя мяхі тальянкі (I. Сіняўскі - ТСБМ, V, 467). Тампліер [фр. templier, ад лац. templum — храм] м. Член сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. [Плауэн:] - Мне прыкра, што мы не караем паклёпнікаў. Інакш нас калі-небудзь вынішчаць, як у Францыі вынішчылі ордэн тампліераў. А што было падставай? Абвінавачванні ў магіі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 239). Тангуты мн. 1. Насельніцтва дзяржавы Сі-Ся, існаваўшай на тэрыторыі паўночнага Кітая ў 982—1227 г. (пасля разгрому дзяржавы мангола-татарамі тангуты былі асіміляваны, частка іх увайшла ў склад тыбетцаў правінцыі Цынхай). Па аповедзе тых, хто ведае карту зямлі, манголы захапілі дзяржаву Каро, дзе, як кажуць, край зямлі, вялізнае мора, за якім узыходзіць сонца, заваявалі тангутаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 37). 2. У рускай літаратуры да 1930-х гадоў - назва тыбетцаў Цынхая. Тапарышча [ст.-бел. топориіце] н. Адзінка вымярэння даўжыні. Адмераўшы чатыры тапарышчы па камлі, Андрэй з нейкай злосцю стаў адсякаць кавалкі дуба (Я. Колас — Ск., 26). Тапёр [фр. tapeur] м. Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах. Хударлявы тапёр у смокінгу высока ўскідваў кашчавыя рукі і аж згінаўся, выціскаючы са старэнькага піяніна бравурны марш (У. Мехаў - ТСБМ, V, 474). Тапчакі мн. Назва племені стэпавых качэўнікаў цюркскага паходжання. А ваякі яны ўсе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 265). He даждаліся вы [Ігару і Усеваладзе] сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі — з магутамі і татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (там жа, 242). Таран [ст.-бел. тарань', польск. taran, ад іт. taranto] м. Прылада ў выглядзе бервяна з металічным наканечнікам, якой у старажытнасці разбівалі крапасныя сцены. Зверху праскрыпеў насмешлівы голас брамніка, а ўдар мяча, якім, не вытрымаўшы такой абразы, гакнуў па клям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

топорйіце
3 👁
 ◀  / 658  ▶