Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Талакно н. Мука з ачышчанага пражанага аўса; страва з яе. Плыў, плыў, ажуваччу зазелянелась Iмора горш ад талакна прыелась (В. Равінскі. Энеіда навыварат-Зан., 53). Талер і таляр [ст.-бел. талерь, талярь', ням. Taler] м. Буйная сярэбраная манета высокай пробы ў еўрапейскіх краінах XVI-XIX стст. (у Вялікім княстве Літоўскім раўнялася капе - 60 грошам; упершыню была выпушчана ў чэшскім горадзе Іаахімсталі; у Рэчы Паспалітай адчаканена ў 1564 г.); грашова-лікавая адзінка, вагавая адзінка для серабра. Iяшчэ падарыла цыганка ёй [Гайне] сярэбраны талер — на абзавядзёнку (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 331)..ў княжацкую скароніцу цяклі пенязі і ваверыцы, грыўны і талеры. бо набіраў сілу гандаль іншаземны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 48). [Гдаль:] Ды мы за тысячу талераў любога камісара разам з вантробамі купім (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 197). Скарб ты выараш багаты з нівы гэтай зааранай: I талеры, і дукаты, Толькі ж не сабе, а пану (Я. Купала. Варажбітка - 36. тв., II, 355). Прызначылі мне трыццаць талераў гадавое пенсіі, дазволілі трымаць пару сваіх коней дзеля раз'ездаў па вёсках, і я прыступіў да абавязкаў з найвялікшай стараннасцю (Ян Баршчэўскі. Бура - Выбр. тв., 178). Бітву ўзнялі цараты за таляры і троны, Безліч кінуўшы люд Ў прадсмяротныя стогны (Я. Купала. Летапіснае - 36. тв., IV, 179). // перан. Але праз хвіліну, сціснуўшы вусны ў талер, прамовіў [князь]: «Я падумаю над тваімі словамі» (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 355-356). 2. Залатая рымская манета. Перад ад'ездам яшчэ раз пайшла Жывена у Генуэзскі квартал у Вечным горадзе і атрымала мяшэчак залатых талераў - манет, якія нядаўна пачалі вырабляць у Рыме (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 260). Талён м. Паперка, якая дае права набыць пэўную рэч, атрымаць паслугу; талон. - Мабыць, прыйшоўся й вам талён на пашыўку паліто альбо гарнітура ў атэлье? (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 85). Таліца ж. Адліга. Месяц, што наліўся сакавітай жаўцізной амаль да поўдні, вісеў над раўнінай, дзе некалі была Менцязь і дзе нават узімку булькаталі таліцы і дыміліся вакол іх калюжыны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 315). Талкавіска і тулкавіска н. Месца, вытаптанае коньмі ў час бітвы. [Віктар:] — А от глядзі-глядзі: «талкавіска» —месца, вытаптанае коньмі падчас бітвы. Або «клявец» — востры молат, каб насякаць жорны. Забылі! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 125). Поле было — змешанае з гразёю тулкавіска (там жа, 270). Талмач [ст.-бел. толмачь', венг. tolmacz тур. tilmac] м. Перакладчык (звычайна для вуснага перакладу ў часе размовы, перагавораў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адездам, разездаў, скарбні
2 👁
 ◀  / 658  ▶