т Табакерка ж. Скрыначка для табакі. Бо ты ж [беларус] надта цёмны, браце, Як тытунь у табакерцы (Я. Купала.*** Хоць ты, сэрца... 36. тв„ I, 234). Табар м. Умацаваны лагер казакоў з абозам. На Буйніцкім полі Налівайка паставіў сваё войска тылам да Дняпра, з трох іншых бакоў абгарадзіўся табарам (X. Шьінклер - ТСБМ, V, 455). Табарыты [ад чэш. Та'Ьог- назва чэшскага горада] мн. Прыхільнікі рэвалюцыйнага напрамку ў антыфеадальным нацыянальным руху чэшскага народа ў XV ст.; удзельнікі гусіцкіх войнаў. Стары гетман табарытаў быў невідушчы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 433). Ягайла ж пасля змовы з немцамі заклікаў палякаў у паход на табарытаў, абяцаў выставіць на дапамогу крыжакам трыццаць тысяч вершнікаў (там жа, 434). Тавар [ст.-бел. товарь — жывёла для продажу] м. Свойская буйная рагатая жывёла. / у параўн. [Васіль:] - Гэтых людзей гуртам ганяюць, як тавар, ды ў астрогі садзяць (Я. Колас. Дрыгва - ТС, 243). Таваровы, прым. Таварны...паравік падсунуў да станцыі чараду пустых таваровых вагонаў (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 41). Таварыш м. Саўдзельнік; кампаньён у гандлі. He, - заступіўся за сястрыніча-любімца Міндоўг. — Ен, як кажуць злачынныя людзі, мой таварыш (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 228). Нясе вялікі мех пан гэты, Паўным-паўнюсенька набіт. Усё там кніжкі ды газеты, Ну, як каробачнік які! Таварыш поплеч з ім ідзе I несці кніжкі пасабляе, А сам граматыку нясе, Што ў семінар'ях вывучаюць (К. Вераніцын. Тарас на Парнасе - Зан., 61). Тавусінавы, прым. 1. Пра камень лабрадор (лабрадор раней называлі «тавусінавым» (паўлінавым) каменем). [Альгерд].. загадаў скароніку Цімафею прынесці яму ў лажніцу куфэрак з самымі каштоўнымі камянямі — дыямантамі, яхантамі, тавусінавым россыпам (В.Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 539). 2. Колеру лабрадору. Яна [Жывена] перавяла вочы на Відэвута і заружавелася: ён глядзеў на яе захоплена, вузкія вочы свяціліся сінім, тавусінавым колерам, як у самацветаў на скураных шчытах Перуна і Вялеса (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 26). Талака ж. (разм.). Калектыўная адпрацоўка на работах у пана. [Лявон]: Чынш плацілі, піалакурабіліў двор, як паншчыну якую (Я. Купала. Раскіданае гняздо — 36. тв., V, 277). Чынш двару заплаціць [Юрка] Талакой, грашыма I жыве з надзеяй, 3 верай прад ачыма (Я. Купала. За што? - 36. тв., V
Дадатковыя словы
семінарях, скарб, таьог
3 👁