та і інш. Далей чую, пра «цэльналог» людзі баюць (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў – Зб. тв. у 14 т., XI, 33).
Цэнтралка ж. Цэнтральная катаржная турма ў дарэвалюцыйнай Расіі, прызначаная галоўным чынам для палітычных зняволеных. У першую нядзелю пасля нашага пераводу ў турму запрапанавалі праваслаўным пайсці ў царкву, якая таксама знаходзілася ў цэнтралцы (П. Мядзёлка – ТСБМ, V, 269).
Цэнтурыён м. У Старажытным Рыме – начальнік часткі легіёна, ваеннага падраздзялення, першапачаткова колькасцю ў 100 чалавек.
Δ Вой-цэнтурыён (у параўн.): А можа, справа зусім не ў гэтым шляхціцы, ён толькі вынік, а не прычына.. Як вой-цэнтурыён, які забіў імператара Антаніна, быў толькі выканаўца, толькі тая рука, што прынесла венценосному смерць, але не прычына яго смерці (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 249).
Цэп м. 1. Від зброі. Алесь і ўсе, хто побач з ім, бачылі вілы, доўбні і баявыя цапы натоўпу, што абкружаў іх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 281). А на Слонімскай, Віленскай, на Пясках народ браўся за сякеры і цапы; стрэламі valілі крыжацкіх коней, спешаных крыжакоў білі кісцянямі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 322).
2. Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам у выглядзе доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча. По пустым таку б'е зрання Цэп важкі (Я. Купала. На дудцы – Зб. тв., II, 279). Ужо час малаціць, Дык цапамі жытцо Будзем дружна мы біць (Я. Купала. Сейбіт – Зб. тв., IV, 432). / у параўн...ў сэрцах забубніць трывога пужліва, Як цэп на такавішчы ўбітым (Я. Купала. На паграніччы – Зб. тв., IV, 141). // вобразн. На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 244).
Цэра ж. Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню. А дзед тым часам кончыў лыка драць, Галля ды буралому нанасіў, На цэру высек іскру красівом, Падзьмуў, і ўміг ахоплены агнём Лом разгарэўся (М. Танк – ТСБМ, V, 270). Коля знайшоў ля рэчкі блішчасты востры каменьчык, выняў з кішэні крэсіва і цэру, пачаў высякаць іскру (А. Ставер – ТСБМ, V, 270).
Цэрбер [ад лац. Cerberus з гр. Kérberos] м. (міф.). У старажытнагрэчаскай міфалогіі – люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у пекла. // перан. Злосны, люты вартавы. – То нявольна! – крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы (Я. Колас – ТСБМ, V, 270). Конь мой цмокаў капытамі па брудных вуліцах, вакол былі замест хат нейкія куратнікі, і адзінным, што адрознівала гэта ад вёскі, былі паласатыя будкі, ля якіх стаялі вуса
77 👁