Старонка 56
◀ / 658 ▶
і рускіх універсітэтах – першая вучоная ступень. Просты салдат, які.. ў перапынках роздуму пілікаў на губным гармоніку, быў вучоным чалавекам. Пасля ён гаварыў, што рыхтаваўся на бакалаўра мастацкіх навук (М. Ракітны – ТСБМ, I, 328). [Пан:] – Але як тое было – нічога не кажа ён [пан Марціна]. Дый не падступіцца да яго – бакалаўр жа, вучыць дзяцей шляхты! (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 277). Бакшта [ст.-бел. бакшта, башта – абаронная вежа] ж. Вежа. Непадалёку ад брамы стаяла дубовая бакшта вышынёю ў пяць коп'яў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 52). Балаган м. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча з прымітыўным сцэнічным афармленнем. Пачынаецца прадстаўленне інтэрмедыі вандроўнага балагана пад назвай «Казак» (В. Вольскі – ТСБМ, I, 330). А Алесь звадзіў яго [Кастуся] у балаганы, бо з грашыма ў новага знаёмага, відаць, было не густа (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 272). ..нягледзячы на тое, што з балаганаў даляталі стрэлы з драўляных гармат і сапраўдных стрэльбаў – аж з усіх шчылін шатра валіў парахавы дым (давалі «Узяцце Карса» і «Бітву рускіх з кабардзінцамі»), – ва ўсім быў няўлоўны сум (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 306). У «Заезным дварэ» пакінулі Людзі каня і пайшлі сабе Горад агледзець. Скупыя былі I любілі глядзець толькі тое, За што ім не трэба плаціць. Не пайшлі ў балаган – Пяць капеек не жарты – ого! (З. Бядуля. Віленскія помнікі – Зб. тв. у 5 т., I, 216). Балаганны, прым. да балаган. Стрэлы, галасы зазывалаў, удары балаганных званоў, уся гэта какафонія гучалі цяпер прыглушана (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 306). ..яна [дзяўчына] стаяла на балаганным балконе, пад снегам, сіняя, апранутая толькі ў кісяю (там жа, 307). Балагол м. Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. У жніўні 1916 года будучыя семінарысты склаліся разам і нанялі балагола, які завёз іх у Нясвіж (С. Александровіч – ТСБМ, I, 330). Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа працаваў, і на падзёншчыне, і за балагола (Ц. Гартны– ТСБМ, III, 529). З Даўгінава ў Мінск балаголы Па ім [гасцінцы], бывала, дзень у дзень (Я. Купала. Па Даўгінаўскім гасцінцы – Зб. тв., IV, 134). – ..зьвярніцеся вунь у тую хату зь зялёнымі вакяніцамі – ён балагол і, здаецца учора прывёў каня. Завуць гэтага балагола Шаем (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 16). Перавозкай тавару займаліся патомственныя ад дзядоў і прадзедаў балаголы (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 239). Балагольскі, прым. Які мае адносіны да балагола, уласцівы яму. Моська, апрануўшы сваё балагольскае адзенне, знікае на ўвесь дзень (У. Корбан – ТСБМ, I, 330). Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 658 ▶