Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
жыну, Дый парззаў, а з скур нашых Сабе баграніцу пашыў жыламі тугімі (Я. Купала. Сон - 36. тв., V, 340-341). Бадана [ст.-руск. бадана, бодана} ж. Татарская кальчуга. Іўвесь ён [ганец] быў як ахутаны шчыльнай татарскай кальчугай - баданай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 97). Базілеўс [гр.] м. Цар...адзін Васіль у Царградзе, другі ў Кіеве, там папы, тут папы, ён [князь] на роўных з грэчаскім базілеўсам, а яе, яе [Рагнеду] саштурхнуў ён у бездань невядомасці (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 89). - Бяры срэбра і золата... Умяне шмат усяго... Бяры вось гэтыя пацеркі з жамчужынамі-зоркамі. Такія не насіла жонка рамейскага базілеўса (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 385). Базыльянцы мн. Ордэн каталіцкай царквы з праваслаўнымі абрадамі, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі з XVII да першай паловы XIX ст. (паводле ўказу Мікалая I у 1827 г. кляштары базыльянцаў былі ліквідаваны; у цяперашні час ордэн базыльянцаў існуе ў Еўропе і на Бліжнім Усходзе, на Беларусі базыльянства не адрадзілася); манахі гэтага ордэна. - 1ш, які дзед, - памысьліў Архіп, - не дарма ж назьбіраў поўную багаўню богамаленных кніжак, не дарма ж і ў базыльянцаў некалі вучыўся у Мсьціслаўлі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 73). Базыльяне [ст.-бел. базылианинь, базіілианинь, базилиянинь — член уніяцкага ордэна Святога Васіля] мн. Тое, што базыльянцы...некалі нам манах Іясафат з базыльянаў на памяць [лацінскія прамудрасці] вучыць загадваў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - ПМЛ, 169). Байбэрак [ст.-руск. байберекь, бамберекь, банберекь] м. Тканіна з кручанага шоўку, з залатым ці срэбраным узорам або гладкая. Жывена атрымала ад аканома разам з кавалкам дарагой тканіны строгі загад быць у царкве і не магла запярэчыць, хаця ёй даеялося амаль цэлую ноч сядзець над жалобным уборам, робячы вялікую чорную накрыўку з падоранага байбэрэка — кручанага шоўку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 178). Байдак [ст.-бел. байдакь, бойдакь] м. Тып рачных і марскіх промыславых суднаў, звычайна з мачтай; барка. Шырокі Дняпро гайдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў (X. Шынклер — ТСБМ, I, 327). Ўздоўж байдака Ізноў пахаджае Пан атаман (Я. Купала. Іван Падкова — 36. тв., IV, 477)...дзядзька мой загадаваў пабудаваць байдак, на каторы паставілі 4 коней, гэтулькі сама кароў і ў прапорцыі рознай іншай гаспадаркі, з патрэбнай мерай корму, а ў каюты памясцілі паноў і слуг, ну і паплылі, як у каўчэзе Ноя (гэта тады называлася, што падарожжа нічога не каштуе) (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 515). Бакалаўр [ст.-бел. бакаларь, бакалярь, бокаларь, боколар-ь — 1. Бакалаўр. 2. Школьны настаўнік] м., адрадз. Даўней у заходнееўрапейскіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

базйлйянйнь, базылйанйнь, базіілйанйнь
15 👁
 ◀  / 658  ▶