Багамаз м. (разм.). Іканапісец. Куча народу. У сярэдзіне важна сядзіць багамаз, разлажыўшы сваіх багоў (Я. Колас - ТСБМ, I, 321). Багамолле н. Прылада для малення. [Яўрэй]: (з багамоллем і ліхтарамі...) I стадола, і камора Такяшчэ стаяліўчора, А сягоння, якуяму, Паваліліся і з крамай (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 92). Багаўня ж. Скрыначка ў куту пад абразамі. - Іш, які дзед, - памысьліў Архіп, — не дарма ж назьбіраў поўную багаўню богамаленных кніжак, не дарма ж і ў базыльянцаў некалі вучыўся у Мсьціслаўлі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 73). Багданка [польск.] ж. Каханка. [Карл]: Ах, ах! Вось я ужо здагадаўся: Ha rendes-vous ён да сваёй багданкі Пакліканы, дык вось і рвецца да каханкі (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 81). Багіно н. Дабро, багацце. А потым, дзелячы купецкае багіно, паспрачаліся (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 455). Багнет і багнэт [польск. baqnet з фр. bayonnette, ад назвы мясцовасці ў паўднёвай Францыі, дзе выраблялі штыкі] м. Штык. Кузьма стаяў і чамусьці доўга глядзеў на кончык багнету, добра адточаны й таксама заліты сонцам. I яму здавалася, што й з багнету таксама сочыцца кроў... (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ,131). Спадзістым частаколам ружавелі ўздзетыя ўгору багнеты, і ў іх адбіваўся агонь шматлікіх паходняў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 396). Фэльдфэбаль флегматычна зірнуў на гэта й пайшоў прэч, а за ім і тыя з багнетамі (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 182). Падударамі бязменаў і купленых багнэтаў падзерыцарства, чысціня і высакароднасць (У. Караткевіч. Зброя - 43, 329). / у параўн. I немагчыма больш сядзець у гэтым доме, бачыць у цёмных вокнах конусы ялін і вострую, як салдацкі багнет, нацэлены ў тваё сэрца, зорку (там жа, 413). Багоміць незак. Абогатвараць. У першым пэрыядзе чалавек няпэўны сваіх духоўных сілаў і яму здаецца, што зьвер ня толькі фізычна, але і духова дужэйшы заяго, яму імпануе зьвярыны сьвет, і ён пачынае багоміць яго (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 78-79). Багоўня ж. Бажніца. He веру ў каменны багоўні, Ў людской асвенчаны крыві, Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне, Жывому духу ланцугі (Я. Купала. Мая вера - 36. тв., III, 311). Баграніца [ст.-бел. баграница, багреница, багряница - вопратка з каштоўнай тканіны барвовага колеру як сімвал вярхоўнай улады; каштоўная тканіна барвовага колеру] ж. Адзенне ў выглядзе шырокага плашча з каштоўнай тканіны густа-чырвонага колеру, якое надзявалі манархі ў час вялікіх урачыстасцей. Шаўчэнкава муза сарвала пышныя баграніцы зраспуснага і плюгавага цара Давіда (М. Лужанін - ТСБМ, I, 324). Ты [цар] нас з Украіны Загнаў голых і галодных У снег на чу
Дадатковыя словы
багранйца, багренйца, багрянйца
22 👁