Ачолены, дзеепрым. Узначалены...і пакаціў маленькі абоз, ачолены маўклівым Бедавеем, да дняпроўскай прыстані (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 60). Ачольнік м. Камандзір. Іхні ачольнік нецярпліва і ўжо з пагрозай запытаўся: «Хто такія?» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 160). Скарыстаўшы перапынак, вялікі князь сабраў князёў, намеснікаў, усіх палкавых ачольнікаў (там жа, 370)...над усімі, нават над Дабрынем, ён галоўны — яе сын, юны князь крывіцкай зямлі, новы ачольнік і адраджальнік полацкага роду... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 85). Ачыншаваць незак. Баршчыну замяніць чыншам. Услед пасля гэтага бацька мой прабаваў ачыншаваць сваю вёску Бубноўку.. хаця гэта спярша не аказалася практычным (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 518). Б Баба ж. (разм.). Тое, што бабка. За бабу была Аўдоцця, а за куму Настулька (К. Крапіва - ТСБМ, I, 318). Бабка ж. Жанчына, якая прымае дзяцей у час родаў. Ёсць аптэка, акушэрка — Служыць, ну за бабку (Я. Купала. Над ракой Арэсай — 36. тв„ V, 196). 0 Пачакай радзіць, дай па бабку схадзіць (фалькл.). Бабралоў (баброўнік) м. Асоба, якая займалася адловам і доглядам баброў. Сюды бралі не ўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі і свавольствамі, сакольнічых, бабраловаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона-КРЗ, 117). Баброўнік м. Чалавек, які даглядае баброў і займаецца іх адловам. Прафесія баброўніка перадавалася з пакалення ў пакаленне (В. Вольскі - ТСБМ, I, 320). I сустрэліся сяляне з баброўнікам (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 181). Сотнік загадаў прывесці баброўніка (там жа). Бабушы мн., адз. бабуша, ж. Пантофлі без заднікаў. У бабушах тут [у Гэтуане] ходзяць амаль усе. Дзіўна, як гэтыя вялізныя пантофлі не падаюць з ног (В. Вольскі — ТСБМ, I, 320). Бабыль м. Беззямельны селянін. Бывай жа, хата, добры час! Іў свет пайшоў бабыль рухавы (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 11). Такой лісліваю прымоўкай Сустрэў пан Богут бабыля, Каб акруціць сваёй вяроўкай (там жа, 40). Багадзельня ж. У дарэвалюцыйны час - прытулак для бяздомных, інвалідаў, непрацаздольных. Хадзіць [бацьку з сынам] давялося доўга. Аглядалі бровар і здалёк — багадзельню (У. Караткевіч - ТСБМ, I
Дадатковыя словы
тэтуане
10 👁