Старонка 548
◀ / 658 ▶
Фрызура ж. Прычоска, завітыя валасы. Яна такая самая – і фрызура, і белая сукенка з лёгкай палярынаю... (У. Арлоў. Сны імператара – ПМЛ, 221). Фрызы мн. Германскае племя, якое пражывала на сённяшняй тэрыторыі Нідэрландаў і заходненямецкіх зямель. Альберт збірае велізарнае войска для паходу на Кукейнос, што апрача тэўтонаў у тым войску ёсць фрызы і свеі, датчане і бургундцы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 273). Фрэгат [ад фр. frégate і іт. fregata] м. 1. У парусным ваенным флоце XVII – першай палове XIX ст. – драўляны трохмачтавы карабель для разведкі і канвойнай службы. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Лімені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр I будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры (В. Карамазаў – ТСБМ, V, 456). 2. У Другую Сусветную вайну – баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Фрэнч [ад уласн. імя] м. Ваенная куртка ў талію з чатырма накладнымі карманамі і хлясцікам ззаду. Шырокія плечы.. [начальніка] аблягаў фрэнч ахоўнага колеру, абцягнуты шырокім раменным поясам (А. Чарнышэвіч – ТСБМ, V, 157). На.. [Купалу] была белая сарочка, .. адкрыты суконны фрэнч з чатырма нашытымі зверху кішэнямі (Я. Рамановіч – ТСБМ, V, 157). Фузія і фузэя [польск. fuzja, ад фр. fusil – стрэльба] ж. Старадаўняя крамянёвая гладкаствольная стрэльба. [Кандрат:] – Аж раптам з лесу – шусь чалавек. У кажусе касмылямі наверх, сам зарослы. У руцэ мядзведжая фузія (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 8). Адзіны паляўнічы вёскі Шчупак Лабудовіч.. зрабіў быў засаду, але мядзведзь нечакана зайшоў амаль яму ў спіну і раўнуў так, што Шчупак кінуў фузію і бег аж да вёскі (там жа, 197). Мог-бы й ты набыць новую фузэю... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 5). Фунт [ст.-бел. фунтъ; ням. Pfund ад лац. pondus – вага, гіра, цяжар] м. 1. Старажытная адзінка масы (вагі) у тагачасных Беларусі і Расіі: у Вялікім княстве Літоўскім мянялася ад 360 да 450 г, з 1766 г. адпавядала 374,8282 г; у Расіі была роўная 0,40951241 кг (выкарыстоўвалася да 1924 г. пры ўзважванні воску, мёду, цукру і інш.). Насечкі на пруце зроблены па старой сістэме – на фунты. Два з палавінай фунты роўны кілаграму (Х. Жычка – ТСБМ, V, 160). А вось яшчэ адно шчодрае ахвяраванне вызваліцелям: рэшата яек і тры фунты масла (У. Арлоў. Сны імператара – МКГ, 115). Усё красамоўства Міхалкі аб тым, што паны абманваюць народ, што апошні фунт збожжа забі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶