2. Член іспанскай фашысцкай партыі. Ва ўсім свеце быў непакой: з Іспаніі ішлі весткі, што фалангісты перамагаюць рэспубліканцаў (Р. Сабаленка – ТСБМ, V, 104).
3. У старажытных грэкаў – воін фалангі: шчыльна самкнутага строю пяхоты і конніцы з некалькіх шарэнгаў.
Фаланстэр [фр. phalanstere < гр. phalanks – вайсковы табар] м. Своеасаблівая камуна, апісаная ва утапічных творах Фур'е; спецыяльны будынак для такой камуны, абшчыны. [Жандар:] – Хіба ў вас не воля? Ды вам у сто разоў лепшая воля, чым у іхніх халуйскіх фаланстэрах (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 411).
Фалендышовы [ст.-бел. фолюндышевое полотно і фалендышъ, фалюндышъ, фалюндушъ, фолюндышъ – гатунак сукна; польск. falundysz < ням. holländisch – галандскі], прым. Зроблены з фалендышу: тонкага сукна. Я зачыніў дзверы, незнарок прышчаміўшы яе [кабеты] фалендышовую сукню (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 332). ..і тады я ўпершыню зафранціла ў камізэльцы фалендышовай лазуровага колеру і лісіным каўпаку (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 73).
Фаліянт [ням. Foliant < лац. folium – ліст] м. Тоўстая кніга вялікага фармату (звычайна старадаўняя). Што пішуць фаліянты ажно да зануды? Ну гляньце на дзядзінец – смецце там і бруды! (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты – Тв., 267).
Фалузадж м. Від салодкай стравы. Фалузадж – салодкая страва, яна з мукі і мёду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 169).
Фальварак [ст.-бел. фольварокъ, фолваркъ, форварокъ, хвольваркъ; польск. folwark ад ням. Vorwerk – хутар] м. 1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне – панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян. Рост і ўмацаванне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадальны прыгнёт, абеззямельванне сялянства (ствараліся фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі) («Полымя» – ТСБМ, V, 105). Я [настаўніца] служыла ў фальварку аднаго панка, дзе цяпер стаіць наша новая школа (З. Бядуля. Новагодняя елка – Выбр. тв., 237). ..сяляне ж здавён сядзяць на невялікім аброку, а за працу ў фальварках ім нешта плоцяць (М. Віж. Лабірынт – Л, 163). ..губернатараў і пастаўленых імі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 185).
2. Невялікая панская сядзіба; хутар. На гэтай палянцы, за паўвярсты ад дарогі, раскінулася чыясь пасада, як сярэдняй рукі фальварак, з усімі прыбудоўкамі, садам і прасторным дваром (Я. Колас – ТСБМ, V, 105). [Юлія]: Бягу ў фальварак; бацька мяне пасылае; а сюдою якраз бліжэй будзе (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 60). Потым, калі.. [Адам] пасталеў, ..яго сэрца паранілі чорны вочы паненкі з суседняга
77 👁