Старонка 535
◀ / 658 ▶
Урода [ст.-бел. урода, врода – прыгажосць, ураджайнасць; польск. uroda] ж. Прыгажосць. Жыла ў сяле сірата, Чэсна, ангельскай уроды, Сэрцам, душой залата! (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума – Тв., 349). Урок м. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну; плацёж, падатак, судовая пошліна. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля Загорскага-Вежы, і спаўна адраблялі ўрокі (У. Караткевіч – ТСБМ, V, 49). Купцы – гэта вагавае, урокі, гэта тавары і, галоўнае, – папаўненне казне (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 219). «Паводле закону хрысціянскага, усякая душа павінна падпарадкоўвацца ўладам, аддаваць усё неабходнае і каму трэба – урок, даніну, страх, гонар» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 72). Уруга ж. Паша. – А на якое ліха мне твая уруга, калі ў мяне адна карова? (М. Гарэцкі. Роднае карэньня – Р, 61). Ур’янтоўка [ст.-бел. урьянтовка; ст.-польск. uriantówka] ж. Сорт грушы. Сапяжанкі, ур’янтоўкі, слуцкія бэры пахнулі так, што соладка рабілася ў роце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 265–266). Усемажлівы, прым. Разнастайны, усялякі. Гутарка тутака адбывалася на ўсемажлівых мовах (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца – ХБ, 198). Усія ж. Баявы карабель. ..моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія гружаныя лодзіі – кумварыі, цяжкія баявыя караблі – драмоны, усіі, памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 208). Усніяны [ст.-руск. ѹсьмиѥ, ѹсмиѥ, ѹсниѥ – скура; ѹсниꙗныи, ѹсмиꙗныи – скураны], прым. Скураны. Што выбіраць будзеш? Абешанне, або тыдні два ва ўсніяным квасе, каб шкура мацнейшая была, ці сляпымі вас у паток? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 164). Усобіца ж. Міжусобная барацьба паміж плямёнамі ці княствамі. [Раўбіч:] – Я патрабую ў рады аднаго: строгага пакарання за ўсобіцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 376). Успона [ст.-бел.] ж. Гунька, покрыва для коней. Успона на кані, вышытая срэбрам, рабілася вільготнаю (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 128). Устаўшчык м. 1. Чалавек, які ўстанаўліваў якія-н. правілы, вызначаў парадак чаго-н. [Жрэц:] – Але для таго каб ты, вялікі князь, дазволіў мне сядзець ля трона, а не стаяць каля яго, я тыдзень прасіў Івора, галоўнага ўстаўшчыка двара... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 326). 2. Работнік на металургічных і горных прадпрыемствах, які сачыў за тым, каб выпускаемая прадукцыя адпавядала ўстаноўленым узорам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 658 ▶