Старонка 520
◀ / 658 ▶
сярэдзінай... вухкаюць у кузнях кавадлы, і выкочваюцца адтуль то колы для фурманак, то круглыя тарчы для самых багатых. Тым, хто бяднейшы, дастаюцца пляцёнкі, абцягненыя скурай (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 518). Тарэл [ст.-руск. тарѣль] м. Драўляны круг; талерка... праз шырока расчыненыя дзверы ўбачыўся стол на покуце – на жоўтай яго паверхні стаялі гладышы, драўляныя тарэлы з печывам, а каля печы лётала Лозка (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 486–487). Тастамент, тастамэнт, тэстамент, тэстамэнт і тэстамант [ст.-бел. тестаментъ, тастаментъ, тэстаментъ, дастоментъ, дестаментъ і інш.; лац. testamentum] м. Завяшчанне. [Кейстут:] – Ты [Яўнут] думаеш, мы не ведаем, якім акруценствам прымусіла твая маці ўнесці ў тастамент тваё імя? (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 558). Раніцою ў яго [Аляксандра] хапіла сілы сабраць прыбліжаных – ваяводаў і паноў, абвясціць тастамент (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 173). Як-ніяк менавіта Глінскі настаяў, каб Аляксандр запісаў у тастаменце запавет абвясціць яго вялікім князем (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 217). Ён [Тадавуш] лепш рваўся да стрэльбы, з шабляй рад гуляці, Ведаў, што да ваячкі яго мелі гнаці, Што така ў тастамэнце стала бацькі воля (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 443). Дзед мой вызнае гэта ў тэстаменце і запісвае свайму «Нарулёнку» тысячу дукатаў (А. Абуховіч. Мемуары – Зан., 527). – Гм, відавочна, тэстамэнт, – адказаў старэйшы палісман. – Адкрыйце ды вось пры суседзях прачытаем (А. Галіна. Сэм і Джэк – К, № 5–6, 69). І сапраўды, вельмі цікава гарманаваў тэкст старога тэстаманту з новым тэкстам, прыпісаным борухаваю рукою (З. Бядуля. Дзесяць – Выбр. тв., 168). Татнік м. Тое, што таць у І знач. Вазак на пярэдніх санях.. залямантаваў: «Татнікі!» – і асадзіў каня (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 281). – «Баяры!» – узлаваўся Іллін. – Татнікі і збоі! (там жа, 164). Татраны мн. Назва племені стэпавых качэўнікаў цюркскага паходжання. А ваякі яны ўсе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, І татраны упобач з равугамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 265). Не дачакаліся вы [Ігару і Ўсеваладзе] сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі – з магутамі і з татранамі (там жа, 242). Таўлінка ж. Пляскатая табакерка (часцей з бяросты, рэдка – з металу) для табакі, нюхальнага тытуню. Дастаў з кішэні металічную таўлінку (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 43). Таўраскіфка ж. Славянка (у Візантыі славян называлі таўраскіфамі). – Я вяду вас [Жывену] доўгім шляхам, – азваўся на гэтыя словы еўнух, – каб вы паглядзелі хаця б тысячную частку багаццяў Вялікага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 658 ▶